Перайсці да зместу

Транспартная развязка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Транспартная развязка
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тра́нспартная развя́зка[1] — інжынернае збудаванне (комплекс збудаванняў) на скрыжаваннях і прымыканнях аўтамабільных дарог, якое ўключае адзін або некалькі пуцеправодаў і сістэму злучальных адгалінаванняў і забяспечвае бесперабойны рух транспартных сродкаў у розных напрамках.

Пяціўзроўневая развязка ў горадзе Далас (ЗША)

Транспартныя развязкі будуюцца ў двух або больш узроўнях[1]. Калі дарогі перасякаюцца ў адным узроўні, звычайна ў гэтым месцы робяць кальцавое разгалінаванне.

Асноўныя элементы транспартных развязак[2]:

  • праезныя часткі дарог у межах развязкі;
  • злучальныя адгалінаванні (з’езды развязак) для забеспячэння злучэння праезных частак перасякальных дарог і забеспячэння магчымасці ажыццяўлення ўезду на праезныя часткі і выезду з іх;
  • прымыканні да праезных частак дарог з палосамі разгону;
  • адгалінаванні ад галоўных праезных частак дарог з палосам тармажэння перад злучальнымі адгалінаваннямі;
  • скразныя размеркавальныя праезды для аддзялення транзітнага патоку транспартных сродкаў ад патоку транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на злучальныя адгалінаванні і выязджаюць з іх;
  • прыпыначныя палосы;
  • штучныя збудаванні (пуцеправод, тунэль, насып, выемка і іншыя[1]);
  • тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху (дарожныя знакі, разметка, агароджы і іншыя)[2].

Мяжой транспартнай развязкі з’яўляецца перасячэнне, перпендыкулярнае галоўнай праезнай частцы і праходзіць праз найбольш аддалены элемент развязкі[2].

Адрозніваюць наступныя транспартныя развязкі:

  • поўная — забяспечвае неперарыўны рух без перасячэння траекторый транспартных сродкаў;
  • няпоўная — на асобных участках развязкі маюцца перасячэнні ў адным узроўні ці адсутнічае магчымасць павароту ў адным з напрамкаў.