Перайсці да зместу

Вуліца Калініна (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Калініна
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Заручаўская
Назва ў гонар Міхаіл Іванавіч Калінін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Калініна (да 1923 — Заручаўская) — вуліца ў цэнтры Віцебска. Мае працягласць 1100 метраў, ад Замкавай вуліцы да плошчы Перамогі. Перайменавана ў 1923 годзе гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча М. І. Калініна. Забудова вул. Калініна канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя мае статуст гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Вуліца каля дома №16
Будынак былой яўрэйскай школы, вул. Калініна 1

Вуліца пачала фармавацца ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя (у паўночнай часткі — з пачатку XVII) на тэрыторыі больш старажытнай Заручаўскай слабады. Да сярэдзіны XX стагоддзя на скрыжаванні з Васкрасенскай вуліцай (вул. Праўды) знаходзілася Васкрасенская (Заручаўская, Кажамяцкая) царква. А ў пачатку вуліцы размяшчалася галоўная сінагога горада. Да Другой сусветнай вайны на скрыжаванні з цяперашнім праездам Гогаля знаходзіўся Магілёўскі рынак.

Вул. Калініна 5
Вул. Калініна 3
Вул. Калініна 14
Вул. Калініна 20

Большасць будынкаў размешчана на левым боку вуліцы. На правым боку да Заходняй Дзвіны — зялёная зона (былы сквер імя Калініна, з 2010 года — Парк Пераможцаў).

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1