Полацкія вежы
Выгляд
| Славутасць | |
| Полацкія вежы | |
|---|---|
| Прарысоўка з плана аблогі Полацка С. Пахалавіцкага, 1579 | |
| Краіна |
|
| Горад | Полацк |
| Тып будынка | данжон |
Полацкія вежы — два абарончыя збудаванні тыпу данжонаў на Верхнім Полацкім замку, якія існавалі паміж 1563—1579 гг. Размяшчаліся асобна ад лініі замкавых умацаванняў у цэнтры дзядзінца. Былі пабудаваныя з дрэва, чатырох-, васьмігранныя ў плане, мелі па тры баявыя ярусы з перакрыццямі на бэльках, былі накрытыя шатровымі дахамі. Зруйнаваныя ў час штурму замку войскамі Стэфана Баторыя.
Вежы замаляваў С. Пахалавіцкі, апісаў гісторык XVI ст. Р. Гейдэнштэйн.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.