Тураўская вежа
Выгляд
Вежа валынскага тыпу | |
Тураўская вежа | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Тураў |
Тып будынка | вежа |
Дата пабудовы | другая пал. XIII ст. |
Тураўская вежа — вежа валынскага тыпу, якая існавала на тэрыторыі Тураўскага замка ў XIII-XIX стст. і з'яўлялася яго галоўным абарончым збудаваннем. Акрамя абарончай функцыі мела прэзентабельны характар і мусіла сімвалізаваць уладу князя.
Пабудавана ў другой палове XIII ст. з цэглы на вапнавым растворы. Як і Камянецкая вежа адносілася да валынскага тыпу. Паводле планаў XVIII—XIX ст. мела форму круга дыяметрам 11 м. Унутры была падзелена на некалькі баявых ярусаў. Разабрана па загаду расійскіх уладаў у 1830-я гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16), С. 38.