Польскі корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Польскі корпус-вайсковая адзінка войска Расійскай дзяржавы, потым Польскага Каралеўства.

Польскі корпус
Гады існавання 1917 — 1918
Краіна Сцяг Расіі Расійская дзяржава
Уваходзіць у Руская імператарская армія і Узброеныя сілы Польшчы
Тып пяхота
Дыслакацыя
Войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі

Вайсковая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Польскі корпус створаны 24 ліпеня 1917 года. 6 жніўня 1917 года камандзірам корпуса прызначаны расійскі генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі.

Ядром корпуса стала Першая польская стралецкая дывізія расійскага войска, якая камплектавалася з салдатаў і афіцэраў польскага паходжання.

Камандзір корпуса прыклаў моцныя намаганні, каб утрамаць корпус у тылу і не даць накіраваць яго на фронт.

Пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, кіраўніцтва корпуса адмовілася падпарадкоўвацца ўладам РСФСР і з баямі адвяло войска ў Бабруйскую крэпасць, якую заняла 29 студзеня 1918 года.

Нямецкія акупацыйныя ўлады Польскі корпус лічылі хаўрысным па Польскаму Каралеўству, таму пэўны час цярпелі знаходжанне польскіх войскаў на сваёй тэрыторыі. Але ў той жа час немцамі былі абязброены вайсковыя адзінкі летувісаў і беларусаў.

21 траўня 1918 года корпус быў абязброяны немцамі ў Бабруйску, салдаты накіраваны ў Варшаву ў Польскае Каралеўства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]