Перайсці да зместу

Поль Бебей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Поль Бебей
Поўнае імя Поль Ралан Бебей Кінге
Нарадзіўся 9 лістапада 1986(1986-11-09)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Камерун
Рост 166 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Камерун Дуала Атлетык
2008—2009 Камерун Лез Астр (Дуала)
2009 Турцыя Газіянтэп ББ 3 (0)
2010—2011 Камерун Нью Старз дэ Дуала
2011—2012 Камерун Лез Астр (Дуала)
2012—2013 Бельгія Блейд-Гом
2013—2015 Таджыкістан Хайр (Вахдат) 15 (0)
2015   Беларусь Нёман (Гродна) 19 (1)
2016—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 100 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Камерун Камерун (алімпійская) 3 (0)
2012 Камерун Камерун 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Поль Ралан Бебей Кінге (фр.: Paul Rolland Bebey Kingué, нар. 9 лістапада 1986, Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у клубах роднага горада Дуала. Улетку 2009 года адправіўся ў турэцкі клуб «Газіянтэп Бююкшэхір Беледыеспор», але ўжо праз два месяцы вярнуўся ў Камерун. У 2012 годзе гуляў за бельгійскі клуб «Блейд-Гом», пасля на працягу двух гадоў выступаў у Таджыкістане за «Хайр», з якім станавіўся бронзавым і срэбраным прызёрам мясцовага чэмпіянату.

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове гродзенцаў. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2015 мусіў вярнуцца з арэнды ў «Хайр», але «Нёман» меў намер пакінуць іграка ў сябе. У сакавіку 2016 года клубы здолелі дамовіцца, але Поль не меў магчымасці прыляцець з Камеруна ў Гродна з-за адсутнасці сродкаў[3]. 29 сакавіка, усё ж такі прыбыўшы ў Гродна, падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2017 года зноў прыбыў у Гродна пасля зімняга перапынку і падпісаў новы двухгадовы кантракт[5]. У сезоне 2017 замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы гродзенцаў, заставаўся ім і ў сезоне 2018. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[6].

У пачатку 2020 года апынуўся па-за складам «Нёмана», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў лютым 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе алімпійскай зборнай Камеруна выступаў у 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, правёў 3 матчы.

16 кастрычніка 2012 года згуляў за нацыянальную зборную Камеруна ў таварыскім матчы супраць Калумбіі.

  • Таджыкістан 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014
  • Таджыкістан 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2013
  1. Paul Roland Bebey Kingue // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Камерунский полузащитник перешел в "Неман" (руск.). football.by (10 сакавіка 2015). Праверана 7 мая 2024.
  3. Бебей не может прилететь в Гродно из-за отсутствия средств (руск.). by.tribuna.com (18 сакавіка 2016). Праверана 7 мая 2024.
  4. Бебе Кинге подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (29 сакавіка 2016). Праверана 7 мая 2024.
  5. Бебе продлил контракт с «Неманом» на два года (руск.). by.tribuna.com (7 лютага 2017). Праверана 7 мая 2024.
  6. "Неман" продлил контракт с Бебе (руск.). football.by (2 снежня 2018). Праверана 7 мая 2024.
  7. Пол Ролан Бебе Кинге в 33 года завершил карьеру (руск.). football.by (27 лютага 2020). Праверана 7 мая 2024.