Дуала
| Горад | |
| Дуала | |
|---|---|
| Douala | |
| 4°03′ пн. ш. 9°42′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Кіраўнік | Roger Mbassa Ndine[d][1] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 210 км² |
| Вышыня цэнтра | 13 м |
| Водныя аб’екты | Вуры[d] |
| Часавы пояс | UTC+1 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 1 494 700 чалавек (2001) |
| Шчыльнасць | 7150 чал./км² |
| Афіцыйная мова | французская і англійская |
| douala.cm | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дуала — найбуйнейшы горад Камеруна, яго эканамічная сталіца, цэнтр прыбярэжнага рэгіёна і дэпартамента Вуры. Насельніцтва - 1494,7 тыс. чалавек (даныя 2001 года). Насельніцтва агламерацыі - звыш 2 мільёнаў чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Дуала размешчаны ў заходняй частцы Камеруна, у 250 кіламетрах на захад ад Яўндэ, у 24 кіламетрах ад Атлантычнага акіяна, па берагах эстуарыя ракі Вуры. Паўднёвая, вялікая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Паўночную, партовую частку звязвае з паўднёвай мост Банаберы. Горад Дуала злучаны чыгункамі з гарадамі Яўндэ, Эдэа, Нконгсамба, Нгаундэрэ і Кумба.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі еўрапейцамі, якія з'явіліся ў раёне сучаснай Дуалы, былі партугальцы ў 1472 годзе. Каля 1650 года на тэрыторыі сучаснай Дуалы ўзнікла паселішча народа дуала. У XVIII стагоддзі паселішча зрабілася цэнтрам трансатлантычнага гандлю нявольнікамі. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды прыбываюць англійскія місіянеры.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Колькасць | |
|---|---|---|
| 2000 | 1 490 000 | |
| 2010 | 2 361 000 | |
| 2012 | 2 446 945 | |
| 2015 | 2 768 436 | |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Вобга Цьянчэн, беларускі футбаліст