Поля Кобрын
Поля Кобрын | |
---|---|
פּאַולינאַ קאָברין [ סעגאַל ] | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 1961 |
Месца смерці | |
Муж | Лявон Кобрын |
Прафесійная дзейнасць |
Паўліна (Поля) Кобрын (дзявочае прозвішча: Сягал; 1875, Беласток — 29 жніўня 1961, Нью-Ёрк) — яўрэйская перакладчыца, пісьменніца, драматург.
Атрымала яўрэйскую і свецкую адукацыю, скончыла курс 6-класнай гімназіі. У пачатку 1890-х гадоў пераехала ў Амерыку. У 1893 выйшла замуж за Лявона Кобрына. Некаторы час працавала ў магазіне, у апошнія гады мела свой магазін.
Змяшчала апавяданні-мініяцюры ў газетах (Цукунфт, Абенд-блат). 7 лютага 1913 на сцэне тэатра Novelty ў Нью-Ёрку паказана ейная драма ў чатырох дзеях «Трагедыя жанчыны». Тэатр належаў Сары Адлер, яна ж выконвала ролю Лізы Эпштэйн. 29 студзеня 1926 у лонданскім Павільён-тэатры паказана камедыя ў чатырох дзеях «Ві м’ерціт а ман» (Як вучыць мужа). Пераклад з іншай мовы. Тэатр размяшчаўся ў яўрэйскім раёне Вайтчэпель
Пераклала на ідыш вялікі рад твораў іншых літаратур, у тым ліку Л.Талстога, Мапасана. Усё выдавалася пад імем Лявона Кобрына. Выйшлі раманы «Санін» Арцыбашава, «Злачынства і пакаранне» Дастаеўскага, «Уваскрэсенне» Талстога, «Les Misérables» Гюго, празаічныя творы Тургенева, Чэхава, Заля, Горкага. Трэба думаць, гэтыя пераклады часткова ці поўнасцю належаць ёй.
Падрыхтавала пасмяротныя выданні твораў мужа са сваімі прадмовамі.
Нарадзіла сына Натана і дзвюх дачок, Лору і Стэлу, мела 4 унукаў.
Цэля Зільберцвайг успамінала, што Поля Кобрын была невысокая, худая, з густымі, ужо сівымі валасамі, з мудрым пранізлівым поглядам вялікіх вачэй.
Назвы твораў[правіць | правіць зыходнік]
- די טראַגעדיע פון אַ פרוי
- װי מ'ערציט א מאן
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Залман Зільберцвайг. Слоўнік яўрэйскага тэатра. Том 4 en
- Kobrin, Paulina