Пол Хлебнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пол Хлебнікаў
руск.: Павел Юрьевич Хлебников
Hlebnikov-pol.jpg
Імя пры нараджэнні Павел Юрьевич Хлебников
Род дзейнасці журналіст, рэпарцёр, пісьменнік, публіцыст, галоўны рэдактар
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1963(1963-06-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 2004(2004-07-09)[1][2] (41 год)
Месца смерці
Бацька Q102352052?
Маці Q102352349?
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Пол Хлебнікаў на Вікісховішчы

Пол Хлебнікаў (руск.: Пол/Павел Хлебников, англ.: Paul Klebnikov) (1963 — 9 ліпеня, 2004) — амерыканскі і расійскі журналіст часопісу Forbes.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пол нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША), у сям’і расійскіх яўрэяў, якія ўцяклі з Расіі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі. Вучыўся ў Акадэміі Філіпс Экстэр (Phillips Exeter Academy), скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (University of California, Berkeley) і адну з самых прэстыжных у свеце MBA-праграм Лонданскай школы эканомікі (London School of Economics), пачаў працаваць у часопісе Forbes у 1989 годзе. Займаў пасаду рэдактара ў пытаннях Расіі і Усходняй Еўропы. У красавіку 2004 года стаў першым галоўным рэдактарам расійскай версіі Forbes.

У верасні 2000 году выйшла ў свет яго кніга «Godfather of the Kremlin» (Крамлёўскі кроснік), біяграфія расійскага алігарха Барыса Беразоўскага. Сам Беразоўскі крытычна выказваўся пра кнігу і ранейшыя публікацыі «Форбс». У 1996 годзе Беразоўскі быў падаў скаргу ў суд на часопіс за паклёп.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Пол Хлебнікаў быў застрэлены на вуліцы ў Маскве 9 ліпеня 2004 года, калі ён выходзіў з будынку рэдакцыі. Яго расстралялі з машыны.

Выдавец расійскай версіі часапісу «Форбс» заявіў, што гэта было замоўленае забойства, звязанае з прафесійнай дзейнасцю Пола Хлебнікава. Генеральны сакратар Саюза журналістаў Расіі Ігар Якавенка таксама лічыць, што гэта — заказное забойства.

Пол Хлебнікаў стаў 15-м журналістам, што загінуў у Расіі за апошнія чатыры гады.

29 лістапада 2004 у сталіцы Беларусі, Мінску, былі затрыманыя два чачэнцы, грамадзяне Расіі (у некаторых крыніцах паведамляюцца іхныя імёны: Казбэк Дукузаў і Валід Агаеў), якія падазраюцца ў забойстве Пола Хлебнікава. Беларускія ўлады абяцалі адразу ж выдаць іх расійскім уладам, але экстрадыцыя ў Расію адбылася толькі праз тры месяцы 22 лютага 2005 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122817338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France Paul Klebnikov // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]