Помнік Алёша (Плоўдзіў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манумент
Алёша
балг.: Альоша
42°08′37″ пн. ш. 24°44′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Плоўдзіў
Архітэктар скульптары В. Радаславаў і інш., архітэктары М. Марангозаў і інш.
Будаўніцтва 19541957 гады
Вышыня 10,5 м
Матэрыял граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Алёша» — помнік савецкаму салдату-вызваліцелю ў балгарскім горадзе Плоўдзіў на холме Бунарджык («Холм Вызваліцеляў»).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік уяўляе сабой 11,5-метровую жалезабетонную скульптуру савецкага салдата, які глядзіць на ўсход. У яго руцэ — ПКШ, накіраваны да зямлі.

Скульптары: Васіл Радославаў, Любамір Далчаў, Тодар Босілкаў і Аляксандр Ковач; архітэктары М. Марангозаў і іншыя. Помнік устаноўлены ў 1954 годзе, адкрыты 5 лістапада 1957 года.

Скульптура пастаўлена на 6-метровы пастамент, абліцаваны сіенітам і гранітам. Пастамент упрыгожаны барэльефамі «Савецкая армія б'е ворага» (аўтар Георгій Коцаў) і «Народ сустракае савецкіх воінаў» (аўтар Аляксандр Занкоў).

Да манумента, які стаіць пасярод вялікай назіральнай пляцоўкі, вядзе шырокая лесвіца са ста прыступак (аўтары архітэктурна-планіровачнага рашэння — Барыс Маркаў, Мікалай Марангозаў, Пётр Цвяткоў). Помнік можна ўбачыць практычна з любой кропкі горада.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя пабудаваць на ўзгорку Бунарджык манумент у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў нарадзілася ў жыхароў Плоўдзіва яшчэ ў 1948 годзе. Ініцыятыва цалкам зыходзіла «знізу», ад народа, без усялякай рэкамендацыі «зверху». 9 мая 1948 года быў створаны Агульнагарадскі ініцыятыўны камітэт па будаўніцтве помніка савецкім салдатам, у склад якога ўвайшлі грамадскія дзеячы, архітэктары, мастакі, пісьменнікі і выкладчыкі. Узначаліў яго начальнік Плоўдзіўскага ваеннага гарнізона, генерал Асен Грэкаў. У той жа дзень быў зроблены сімвалічны мур падножжа помніка.

Праз год быў абвешчаны агульнабалгарскі конкурс праектаў помніка, у якім прынялі ўдзел дзесяць творчых калектываў. Камісія спынілася на двух варыянтах: «Чырвоны волат» і «Перамога», аўтарам якіх быў дадзены год на дапрацоўку. У 1950 годзе камісія спыніла свой выбар на праекце «Чырвоны волат», створаным калектывам пад кіраўніцтвам Васіла Радославава. Пры ўзвядзенні макета на месцы будучага помніка, выявіліся пэўныя недахопы. Паводле задумы аўтараў манумент павінен быў складацца з трох элементаў, аднак на фоне неба яны зліваліся і кампазіцыя губляла сваю прыгажосць. Таму было вырашана пакінуць толькі воіна. У чэрвені 1950 года дадзены варыянт быў зацверджаны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]