Помнік Гётэ (Берлін)
Славутасць | |
Помнік Гётэ | |
---|---|
52°30′50″ пн. ш. 13°22′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Фрыц Шапер[d][1] |
Дата заснавання | 1880[1] |
Вышыня | 600 см[1] |
Матэрыял | карарскі мармур і граніт[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Гётэ (ням.: Goethe-Denkmal) працы скульптара Фрыца Шапера знаходзіцца ў Берліне ва ўсходняй частцы Вялікага Тыргартэна па вуліцы Эбертштрасэ, паміж Брандэнбургскімі варотамі і вуліцай Ленэштрасэ. Помнік з карарскага мармуру быў урачыста адкрыты ў 1880 годзе. У канцы XX стагоддзя ў мэтах засцярогі ад прыроднага ўздзеяння была часова заменена на бетонную копію.
Берлінскі камітэт Гётэ заклікаў усталяваць помнік Гётэ ў Берліне яшчэ ў 1860 годзе, але спачатку не знайшоў падтрымкі. У 1861 годзе было прынята рашэнне ўзвесці ў Берліне помнікі паэтам Гётэ, Шылеру і Лесінгу. У 1868—1871 гадах быў створаны помнік Шылеру на плошчы Жандарменмаркт, помнік Гётэ з'явіўся ў 1880 годзе, а помнік Лесінгу — у 1890 годзе.
У маі 1872 года быў абвешчаны конкурс на праект помніка Гётэ, у якім узялі ўдзел пяцьдзясят удзельнікаў. Найбольшую падтрымку ў публікі атрымаў праект малавядомага ў той час скульптара Фрыца Шапера. Тым не менш, камітэт не мог прыняць канчатковае рашэнне і рэкамендаваў дапрацаваць чатыры лепшыя праекты. У 1873 годзе заказ на помнік Гётэ ўсёткі атрымаў Фрыц Шапер, які працаваў над ім у 1876—1880 гадах. Спачатку Шапер паказаў паэта ў маладосці, але ў канчатковым варыянце Гётэ выглядаў ужо сталым мужчынам каля сарака гадоў. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 2 чэрвеня 1880 гады прысутнічалі многія вядомыя прадстаўнікі культуры і палітыкі.
Вышыня помніка Гётэ дасягае шасці метраў, вышыня скульптуры паэта на круглым пастаменце складае 2,72 метра. Каля падножжа помніка размясціліся тры алегарычныя жаночыя скульптуры: Лірыкі ў вобразе музы з лірай, Драмы з пісьмовымі прыладамі і геніем з паходняй смерці і алегорыі Навукі, якая чытае.
У час Другой сусветнай вайны помнік Гётэ атрымаў нязначныя пашкоджанні. У 1959—1960 гадах была праведзена першая рэстаўрацыя. У 1982 годзе мармуровы арыгінал пераехаў у лапідарый на Ландвер-канале, у 2009 годзе быў пераведзены ў цытадэль Шпандау. У 1987 годзе копія помніка Гётэ, выкананая скульптарам і рэстаўратарам Гаральдам Гааке, заняла месца арыгінала ў Тыргартэне. Бетонная скульптура за дваццаць гадоў падверглася разбуральнаму ўздзеянню забруджанага паветра і непагадзі і 12 лістапада 2010 года была заменена на значна лепш захаваны мармуровы арыгінал.
-
Алегорыя Лірыкі
-
Алегорыя Драмы
-
Алегорыя Навукі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Otto Brahm: Goethe in Berlin. Festschrift zur Enthüllung des Berliner Goethe-Denkmals. Berlin 1880.
- Adolph Schulze: Das Goethe-Denkmal im Thiergarten zu Berlin. Berlin 1880.
- Brigitte Schmitz: Dichterdenkmäler in Berlin. In: Literarisches Leben in Berlin 1871—1933. Studien. Hrsg. von P. Wruck, Berlin 1987, S. 334—366.
- Knut Brehm: Das Goethe-Denkmal in Berlin. In: Fritz Schaper. Die Wiederentdeckung des Denkmals. Ausstellungskatalog. Goch 2000, S. 38-53.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Помнік Гётэ (Берлін) на Вікісховішчы |
- Помнік Гётэ і Пруская акадэмія навук. 1860 (ням.)
- Der Tagesspiegel: Вытрымае толькі сапраўдны Гётэ (ням.)
- Помнік Гётэ на сайце berlin.de Архівавана 25 студзеня 2019. (ням.)