Іаган Вольфганг фон Гётэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ёган Вольфганг фон Гётэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Вольфганг фон Гётэ
ням.: Johann Wolfgang von Goethe
Goethe (Stieler 1828).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

28 жніўня 1749(1749-08-28)[1][2][3][4][5][5][6]

Месца нараджэння:

Франкфурт-на-Майне, Свяшчэнная Рымская імперыя[1]

Дата смерці:

22 сакавіка 1832(1832-03-22)[1][2][4][5][5][6] (82 гады)

Месца смерці:

Веймар, Саксен-Веймар-Айзенах[1]

Пахаванне:

Княжаская пахавальня ў Веймары[d]

Грамадзянства:

Flag of Frankfurt am Main.svg Франкфурт-на-Майне
Flagge Großherzogtum Sachsen-Weimar-Eisenach (1813-1897).svg Саксен-Веймар-Айзенах

Бацька:

Johann Caspar Goethe[d]

Маці:

Katharina Elisabeth Goethe[d]

Жонка:

Christiane Vulpius[d]

Дзеці:

August von Goethe[d]

Альма-матар:

Лейпцыгскі ўніверсітэт[7]
Універсітэт Страсбурга[7]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт-адвакат, theatre manager, батанік, палітык, мастак, філосаф, багаслоў, юрыст, мастацкі крытык, музычны крытык, Geheimrat, бібліятэкар, паэт, пісьменнік-падарожнік, фізік, літаратар, раманіст, драматург, аўтабіёграф, дыпламат, дзяржаўны дзеяч, універсальны чалавек, аўтар афарызмаў, аўтар дзённіка, мінералог, заолаг, тэарэтык мастацтва, адвакат

Мова твораў:

нямецкая мова[8]

Узнагароды:
Merit Order of the Bavarian Crown афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна Order of Saint Anna, 1st class Order of the White Falcon
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Goethe».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Іаган[9] Во́льфганг фон Гё́тэ (ням.: Johann Wolfgang von Goethe нямецкае вымаўленне імя ; таксама Göthe; 28 жніўня 1749, Франкфурт-на-Майне22 сакавіка 1832, Веймар) — вялікі нямецкі паэт, пісьменнік і навуковец.

Пачатак жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Гётэ нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне ў сям'і заможнага адваката. Першыя літаратурныя спробы Іагана адносяцца да васьмігадовага ўзросту. Не надта суровае хатняе выхаванне і адукацыя, а потым вольныя студэнцкія гады пакідалі маладому паэту багата часу для чытання і літаратурных спробаў ва ўсіх жанрах і стылях эпохі Рэнесанса, так што да ўзросту 19 год, калі цяжкая хвароба прымусіла яго прыпыніць навучанне, Гётэ ўжо валодаў прыёмамі версіфікацыі і драматургіі і быў аўтарам немалой колькасці твораў, большасць з якіх потым знішчыў. Адмыслова была захаваныя толькі «Кніга Анета» (1767) — зборнік вершаў, прысвечаных Анеце Катарыне Шонкопф, дачцэ гаспадара карчмы, дзе Гётэ часта абедаў, і пастаральная камедыя «Настрой закаханага» (1767).

«Бура і націск»[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў права ў Лейпцыгу і Страсбургу па волі бацькі, хаця сам не хацеў звязваць лёс з гэтай прафесіяй. На страсбургскі перыяд прыпадае каханне Гётэ да маладой Фрыдэрыкі Брыён. Свае пачуцці малады паэт пачаў выказваць вершамі.

Іаган Гётэ ўзначаліў літаратурны бунт супраць прынцыпаў, усталяваных тэарэтыкамі Асветы. У Страсбургу Гётэ пазнаёміўся з Іаганам Готфрыдам Гердэрам, вядучым крытыкам і ідэолагам руху «Бура і націск», які будаваў планы стварэння ў Германіі новай вялікай літаратуры. Захапленне Гердэра Шэкспірам, Асіянам, англійскай паэзіяй і фальклорам адчыніла новыя далягляды перад маладым паэтам, чый талент тады толькі пачынаў раскрывацца. У гэты час паэт напісаў сваю першую п'есу, «Гётц фон Берліхінген», а праз некалькі год і трагедыю «Эгмант».

гётэ дапамагаў Гердэру збіраць народныя песні і склаў шмат вершаў на манеру народнай песні. Палкае шчасце побач з Фрыдэрыкай Брыён знайшло выраз у яскравай вобразнасці і пяшчотнасці вершаў, як «Сустрэча і развітанне», «Майская песня», «З размаляванай стужкай»; дакоры сумлення ад раставання з ёй адлюстраваліся ў сцэнах пакінутасці і адзіноты ў яго вялікіх паэмах. Пад уплывам нешчаслівага кахання да дзяўчыны сябра з'явіліся «Пакуты маладога Вертэра» (бел. пер. Л.Баршчэўскага, 1999), якія праславілі Гётэ на ўвесь свет. Пачалася праца над славутым «Фаўстам» 1781-1831; бел. пер. В.Сёмухі, 1976.

Пасля заканчэння навучання Гётэ працаваў адвакатам у Франкфурце. Яму не падабаўся гэты занятак, але іншым чынам ён не мог зарабіць сабе на жыццё.

Пры Веймарскім двары[правіць | правіць зыходнік]

У 1775 малады герцаг Веймарскі Карл-Аўгуст запрасіў Гётэ на пасаду міністра. Для паэта пачаўся перыяд чынавенскай кар'еры ва ўрадзе невялічкага герцагства. Не прыпыняе Гётэ і пісьменніцкую дзейнасць, з'яўляюцца балады як «Эльфійскі князь» і «Рыбак».

Адзінаццаць гадоў пры веймарскім двары карэнным чынам змянілі жыццё паэта. Гётэ заўсёды знаходзіўся ў цэнтры свецкага жыцця, быў сябрам герцагскай Тайнай рады, а потым — дзяржаўным міністрам. Ён займаўся развіццём інфраструктуры, фінансамі, рэкрутаваннем войска, здабычай выкапняў і іншым. Многія гады ён правёў вывучаючы геалогію, мінералогію, батаніку, анатомію. Эмацыйнасць і бунтарства яго маладосці адыходзяць на другі план, саступаючы месца новым ідэалам: стрыманасці, самакантролю, ураўнаважанасці, гармоніі.

Вялікая занятасць у дзяржаўных справах перашкаджае Гётэ завяршаць пачатыя творы — «Вільгельм Майстар», «Эгмонт», «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Тарквата Таса». Паэт бярэ адпачынак на паўтары гады і ад'язджае ў Італію, дзе займаецца выяўленчым мастацтвам і чытаннем.

Класічны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

З ад'ездам Гётэ ў Італію (17861788) «пачаўся класічны» перыяд у яго творчасці.

Вярнуўшыся ў Веймар у 1789 годзе, Гётэ наступныя шэсць год шмат вандраваў, наведаў Венецыю, суправаджаў герцага ў яго паездцы ва Вроцлаў, удзельнічаў у ваеннай кампаніі супраць Напалеона. У чэрвені 1794 ён пазнаёміўся з Фрыдрыхам Шылерам, які прасіў дапамогі ў выданні часопісу, а пасля жыў галоўным чынам у Веймары. Сяброўства з Шылерам, сумесная праца над сатырычнымі Ксеніямі (1796), баладамі (1797) сталі для Гётэ выдатным творчым стымулам. Былі скончаныя і апублікаваныя многія яго творы, у тым ліку «Рымскія элегіі». Былі завершаныя «Гады вучэння Вільгельма Майстра», працягнулася праца над «Фаўстам», з'явіліся некалькі новых твораў («Алексіс і Дора», «Амінтас», «Герман і Даратэя» і іншыя). Іаган Гётэ напісаў у прозе «Гутаркі нямецкіх эмігрантаў».

У 1806 годзе Гётэ ажаніўся з Крысціянай Вульпіус, маладой жанчынай, ад якой меў шмат дзяцей, з якіх, аднак, выжыў толькі сын Аўгуст.

У сярэдзіне 1810-х гг. Гётэ напісаў лібрэта да музыкі оперы «Фаўст» аўтарства А. Г. Радзівіла, кампазітара родам з Вільні.

Слава Іагана Гётэ распаўсюджвалася шырэй і шырэй. Прыхільнікі з розных краін з'яжджаліся ў Веймар, каб выказаць яму сваю пашану. Сам паэт, аднак, усё больш хаваўся ад людзей і іх меркаванняў, будуючы ў сваёй творчасці ўласны свет прыгажосці і ідэальных формаў. Гётэ пачаў займацца прыродазнаўствам.

Канец жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Да самой смерці Гётэ працягваў быць актыўным пісьменнікам і палымяным каханкам. Свае пачуцці да чарговай пасіі Марыяны фон Вілемер ён выказаў у «Заходне-ўсходнім дыване».

Свае ўспаміны Гётэ ўвасобіў у творы «Сачыненне і праўда». Неўзабаве перад сваёй смерцю ён скончыў другую частку драмы «Фауст», яшчэ аднаго знакавага твору, над якім Гётэ працаваў доўгія дзесяцігоддзі. У гісторыі доктара Фауста Іаган Гётэ паказвае шлях чалавека-шукальніка з заблытанага жыцця да паразумення яго сапаўднага паклікання — службы грамадству.

Вялікі паэт памёр у Веймары ва ўзросце 83 год.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Гётэ перакладалі Ю. Гаўрук, А. Дудар, С. Ліхадзіеўскі, Ю. Таўбін, В. Вольскі, В. Сёмуха, А. Лойка, Л. Баршчэўскі, У. Папковіч і інш. Шэраг афарызмаў Гётэ перакладзены Я. Барычэўскім.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118540238 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Jean Wolfgang Goethe de ministère de la Culture.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title)
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Internet Broadway Database — 2000.
  6. 6,0 6,1 (unspecified title)
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 немецкая Википедия — 2001.
  8. 8,0 8,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11905269k
  9. Паводле аналогіі з некаторымі іншымі ўласнымі найменнямі можа перадавацца як Ё́ган. Гл.
    Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гётэ, Ё. В. Выбраныя творы / Прадмова Л.Баршчэўскага і П.Копанева. — Мн., 1999. — 640 с.(Беларускі кнігазбор).
  • Гётэ, Ё. В. Спатканне і ростань: Выбр. лірыка / Прадм. і перакл. з ням. А.Лойкі. Мн., 1980 (Паэзія народаў свету).
  • Гётэ, І. В. Рэйнэке-ліс / Перакл. з ням. В.Вольскага. Мн., 1935.
  • Сакалоўскі, У. Гётэ і беларуская літаратура // Полымя. 1999. № 8.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]