Перайсці да зместу

Драма (род літаратуры)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Драма (стар.-грэч.: δρᾶμα — дзеянне) — адзін з родаў літаратуры (разам з лірыкай, эпасам, а таксама ліра-эпасам). Адрозніваецца ад іншых родаў літаратуры спосабам перадачы сюжэту — не праз апавяданне або маналог, а праз дыялогі персанажаў. Да драмы так ці інакш адносіцца любы літаратурны твор, пабудаваны ў дыялагічнай форме, у тым ліку камедыя, трагедыя, драма (як жанр), фарс, вадэвіль і г. д.

Са старажытных часоў існавала ў фальклорнай або літаратурнай форме ў розных народаў; незалежна адны ад адных свае драматычныя традыцыі стварылі антычныя грэкі, старажытныя індыйцы, кітайцы, японцы, індзейцы Амерыкі.

Віды драмы (драматычныя жанры)

[правіць | правіць зыходнік]