Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву | |
|---|---|
| | |
| 52°43′20″ пн. ш. 27°27′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Старобін |
| Скульптар | Андрэй Ануфрыевіч Бембель |
| Дата заснавання | 1961 |
| Дата пабудовы | 1961 год |
Помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву — помнік у Старобіне Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На месцы, дзе быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў у гарадскім пасёлке Старобін, у 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптурны партрэт на прамавугольным пастаменце. Скульптар А. Бембель.
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Помнік зроблены з бетона, вышыня пастамента 2,2 м, бюста 1,2 м. Валявы адкрыты твар партызанскага камандзіра дадзены энергічнай лепкай з мяккімі святлаценямі. Паварот галавы, шырокі разварот плячэй, выразнасць і дакладнасць пластычнай характарыстыкі падкрэсліваюць духоўную сілу героя[1].
Зноскі
- ↑ ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 18 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А. Д. Сакевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1983. — № 4. — С. 7—8.
- Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.
