Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў
Дата нараджэння 5 лістапада 1915(1915-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1943(1943-09-05) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (5 лістапада 1915, Яранск, Кіраўская вобласць — 5 верасня 1943 Панічы, Слуцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старобін, помнік Дзмітрыю Цімафеевічу Гуляеву

Закончыў Чаркаскі дарожна-будаўнічы тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы.

У партызанах з ліпеня 1941 года. Са жніўня 1941 года да красавіка 1942 года камісар атрада імя Я. Дз. Гарбачова, з мая 1942 года камандзір атрада. З чэрвеня 1943 года камандзір партызанскай брыгады 101-й імя Аляксандра Неўскага.

Загінуў у баі 5 верасня 1943 года каля в. Панічы Слуцкага раёна.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы населеныя пункты ў Любанскім і Слуцкім раёнах, а таксама вуліцы ў Салігорску, гарадскім пасёлку Старобіне і інш. На месцы, дзе ён пахаваны ў гар. пас. Старобін у 1961 годзе пастаўлены помнік[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мн., 1996. Т. 3. — С. 173.
  • Гуляев Дмитрий Тимофеевич // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 136.
  • Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мн., 2004. — С. 143.
  • Бялькевіч, М. М. Камбрыг Гуляеў / М. М. Бялькевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. — Мн., 1996. — С. 186—188.
  • Магіла Гуляева Дзмітрыя Цімафеевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 2. — С. 154.
  • Сакевіч, А. Д. Камбрыг Дзмітрый Гуляеў / А.