Помнік Максіму Танку
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік Максіму Танку | |
|---|---|
| | |
| 54°52′10″ пн. ш. 26°55′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мядзел |
| Скульптар | Іван Міско і Аляксандр Фінскі |
| Архітэктар | Армен Сардараў |
| Дата заснавання | 2014 |
| Дата пабудовы | 5 снежня 2014 |
Помнік Максіму Танку — першы ў Беларусі помнік паэту Максіму Танку. Адкрыты 5 снежня 2014 года ў Мядзеле ля гарадскога Дома культуры[1] на плошчы Шаранговіча.
Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік створаны па праекце скульптараў Івана Міско і Аляксандра Фінскага і архітэктара Армена Сардарава. Бронзавая фігура паэта ў поўны рост будзе ўсталявана на гранітным пастаменце вышынёй адзін метр. Паэт прадстаўлены ў руху: нібыта ён імкліва ідзе па брукаванай дарозе[2]. Недалёка ад яе размесціцца валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе будуць выбіты радкі з верша Максіма Танка: «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму».
Зноскі
- ↑ Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня. Наша Ніва (27 лістапада 2014). Праверана 2 снежня 2014.
- ↑ Трактоўка помніка Максіму Танку(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 5 снежня 2014.
