Перайсці да зместу

Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Міхаілу Фрунзэ
53°54′31″ пн. ш. 27°30′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Скульптар Г. Мурамцаў
Архітэктар Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў
Дата заснавання 1975
Дата пабудовы 1975 год
Map

Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.

Помнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.