Помнік Напалеону Орду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Напалеону Орду
52°08′46″ пн. ш. 25°31′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар Ігар Голубеў
Архітэктар Вячаслаў Касяк
Дата пабудовы 1997 год
Матэрыял бронза, граніт
Map

Помнік Напалеону Орду — помнік у цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці, размешчаны па Савецкай вуліцы, каля Дома культуры. Прысвечаны мастаку, кампазітару, піяністу і педагогу Напалеону Орду, які нарадзіўся недалёка ад горада. Устаноўлены ў 1997 годзе, ажно праз чатыры гады пасля стварэння[1]. Аўтары помніка — скульптар Ігар Голубеў і архітэктар Вячаслаў Касяк.

Калі помнік ужо стаяў і чакаў афіцыйнага адкрыцця, яго сапсавалі вандалы, адрэзаўшы руку. Скульптары аператыўна адрамантавалі помнік[1]. 1 ліпеня 2019 года на Брэсцкую вобласць абрынуўся магутны ўраган, у час яго помнік ізноў пазбавіўся рукі[2].

Зноскі