Помнік на месцы бою 1812 года (Астроўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік на месцы бою 1812 года
55°08′34″ пн. ш. 29°50′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Аграгарадок Астроўна
Дата пабудовы 1962 год
Map

Помнік на месцы бою 1812 года — помнік у аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна. Помнік знаходзіцца на паўночнай ускраіне паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Французска-рускай вайне 1812 года каля Астроўна адбыліся баі часцей 1-й рускай арміі (каля 9 тыс. чалавек) супраць французскіх войскаў (больш за 20 тыс. чалавек). 13 ліпеня пяхотны корпус генерала А. І. Астэрмана-Талстога і 4 палкі кавалерыі ўвесь дзень стойка трымалі абарону. Падмацаваныя пяхотнай дывізіяй генерала П. П. Канаўніцына 14 ліпеня рускія войскі працягвалі бой каля вёсак Кукавячына і Дабрэйка, потым арганізавана адыйшлі. Баі садзейнічалі злучэнню 1-й і 2-й рускіх армій каля Смаленска.

У 1962 годзе з нагоды 150-годдзя бітвы была пастаўлена стэла з мармуровай дошкай, на якой быў выбіты памятны тэкст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Месца бою 1812 года ў в. Астроўна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 124.