Кукавячына
Выгляд
Вёска
Кукавячына
|
Кукавячына — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна, за 15 км на паўднёвы захад ад Віцебска на аўтадарозе М8.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку XX ст. вёска Кукавячына Шчарбінскай воласці Віцебскага павета. За 2 км на захад, на беразе Заходняй Дзвіны, быў аднайменны фальварак Кукавячына, які належаў К. Муцянка, жонцы купца.
За 1,5 км на захад ад вёскі знаходзіцца аэрадром «Кукавячына» і Віцебскі аэраклуб імя А. К. Гараўца.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- пачатак XX ст. -- 12 двароў, 77 жыхароў
- 2009 год -- 22 жыхары
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Лук’янавіч Грышчанка, Герой Савецкага Саюза
- Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі, беларускі паэт, фалькларыст, графік і кнігавыдавец