Перайсці да зместу

Пётр Пятровіч Канаўніцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Пятровіч Канаўніцын
Дата нараджэння 28 верасня (9 кастрычніка) 1764
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня (9 верасня) 1822 (57 гадоў)
Месца смерці
Бацька Pyotr Konovnitsyn[d]
Маці Q108745074?
Жонка Anna Konovnitsyna[d]
Дзеці Іван Пятровіч Канаўніцын[d], Лізавета Пятроўна Канаўніцына[d], Pyotr Konovnitsyn[d] і Grigory Konovnitsyn[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал ад інфантэрыі
Камандаваў Наваторжскі 114-ы пяхотны полк[d] і Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага арла Order of St. George, 2nd class ордэн Святога Георгія III ступені ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Георгія ордэн Святога Аляксандра Неўскага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені Order of Leopold Order of Saint Louis Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа ордэн Чырвонага арла 1-га класа залатая зброя «За храбрасць» Medal For zemstvo army Медаль «У памяць Айчыннай вайны 1812 года» Bronze Medal "In Memory of the Patriotic War of 1812"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Пятровіч Канаўніцын (28 верасня (9 кастрычніка) 1764 — 28 жніўня (9 верасня) 1822) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1817), граф (1819).

Скончыў Артылерыйскі і інжынерны кадэцкі корпус (1786). Удзельнік руска-шведскай вайны 1788—1790. У 1791 годзе — генерал-ад’ютант князя Р. А. Пацёмкіна. З 1792 года — камандзір Старааскольскага мушкяцёрскага палка. Удзельнічаў у польскай кампаніі (1794).

У 1798 годзе імператарам Паўлам I звольнены са службы і да 1807 года — у адстаўцы. У 1807 годзе ізноў прыняты на службу. Прызначаны ў 1808 годзе дзяжурным генералам у фінляндскую армію, Канаўніцын удзельнічаў ва ўсіх дзеяннях галоўнага корпуса войскаў, а ў марской бітве ля Аба кіраваў нават рускай флатыліяй і прымусіў шведскія караблі да адступлення. З 1809 года — камандзір 3-й пяхотнай дывізіі.

У Айчыннай вайне 1812 удзельнічаў у баі пад Астроўна, Смаленскай бітве, бітве ля Валуцінай гары і Барадзінскай бітве. Пасля Барадзіна прызначаны дзяжурным генералам арміі, удзельнічаў у баях пры Таруціне, Малаяраслаўцы, Вязьме і Красным. Пасля ранення П. І. Баграціёна таксама часова камандаваў 2-й арміяй.

Падчас замежных паходаў рускай арміі 1813—1814 гадоў — камандзір Грэнадзёрскага корпуса, удзельнічаў у Лейпцыгскай бітве 1813. У бітве пры Лютцэне, камандуючы рэзервам, Канаўніцын быў цяжка паранены ў нагу, калі на кані аб’язджаў сваіх стралкоў. Узнагароджаны ордэнамі Св. Георгія:

  • 4-га класа: узнагароджаны 15 (26) верасня 1794 за «адметную адвагу, праяўленую супраць польскіх мяцежнікаў 22 чэрвеня пры Слоніме, дзе ён даў мужны адпор шматлікаму непрыяцелю».
  • 3-га класа: узнагароджаны 17 (29) лютага 1809 «у адплату адметнай мужнасці і адвагі, праяўленыя ў цяперашнюю кампанію супраць шведаў у бітве 21-га ліпеня на востраве Кіміта, дзе пераследваў з бясстрашнасцю і біў адступаючага ад мыса Весцінсіеры да пункта дэсанта непрыяцеля, які панёс моцнае паражэнне».
  • 2-га класа: 15 (27) лютага 1813 «за адзнакі ў Айчынную вайну супраць французаў».

У 1815—1819 гадах — ваенны міністр. З 1819 года — член Дзяржаўнага Савета і начальнік ваенна-навучальных устаноў расійскай арміі, галоўны дырэктар 1-га, 2-га і Пажаскага карпусоў, Дваранскага палка, Смаленскага кадэцкага корпуса і Царскасельскага ліцэя.