Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі
Выгляд
| Pravoslavná církev v českých zemích a na Slovensku | |
|---|---|
| Кафедральны сабор Святых Кірыла і Мяфодзія ў Празе, месцазнаходжанне кафедры прадстаяцеля Чэшскай царквы | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Заснавальнікі | Горазд (Паўлік) |
| Аўтакефалія | 1951 |
| Прызнанне аўтакефаліі | 1998 |
| Прадстаяцель у наш час | Расціслаў (Гонт), архіепіскап Прэшаўскі, Мітрапаліт Чэшскіх земляў і Славакіі |
| Цэнтр | Прага, Чэхія |
| Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Прэшаў |
| Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Чэхія, Славакія |
| Каляндар | новаюліянскі[1] |
| Колькасць | |
| Епіскапаў | 6 |
| Епархій | 4 |
| Прыходаў | 249 |
| Святароў | 197 |
| Вернікаў | 69 666 |
Праваслаўная царква ў чэшскіх зямлях і ў Славакіі — аўтакефальная праваслаўная царква, якая ў дыптыху цэркваў як «Праваслаўная царква ў Чэхаславакіі» стаіць на чатырнаццатым месцы, перад Праваслаўнай царквой Украіны і пасля Польскай праваслаўнай царквы.[крыніца?] Ахоплівае тэрыторыю Чэхіі і Славакіі. Створана ў 1951 годзе на базе Экзархату Маскоўскага Патрыярхата.