Перайсці да зместу

Чарнагорская Праваслаўная Царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнагорская праваслаўная царква
Црногорска православна црква
Асноўная інфармацыя
Прадстаяцель у наш час Міхаіл (Дзедзеіч)
Цэнтр Цэтынэ
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Чарнагорыя
Мова набажэнстваў Чарнагорская мова
Каляндар юліянскі
Колькасць
Вернікаў 50 000
Сайт http://cpc.org.me/

Чарнагорская праваслаўная царква (чарнаг.: Црногорска православна црква) — некананічная праваслаўная юрысдыкцыя ў Чарнагорыі, у асноўным на кананічнай тэрыторыі Сербскай праваслаўнай царквы.

Узнікла ў 1993 годзе, калі сход прыхільнікаў аўтакефаліі абраў у Цеціне мітрапалітам новай юрысдыкцыі Антонія Абрамовіча. Пасля яго смерці ў 1996 годзе новым старшынёй абраны Міраш Дзедзіч, які быў узведзены ў епіскапа патрыярхам альтэрнатыўнага Сіноду Балгарскай Царквы Піменам. ЧПЦ не прызнаецца ніводнай кананічнай праваслаўнай царквой. У 2007 годзе аўтакефалісты паспрабавалі захапіць адзін з храмаў і Цецінскі манастыр Сербскай праваслаўнай царквы.

На 2008 год ЧПЦ мела 6 прыходаў у Чарнагорыі, некалькі прыходаў у Аргенціне і Аўстраліі. Знаходзілася ў еўхарыстычных зносінах з балгарскімі альтэрнатыўшчыкамі і Кіеўскім патрыярхатам Міхаіла Дзенісенка, але пасля прыняцця ў свой склад двух забароненых свяшчэннікаў з Італьянскай праваслаўнай царквы — гэтыя зносіны былі перарваныя. У 2007 годзе ў ЧПЦ перайшоў епіскап Сімяон з Сіноду супрацьстаялых, які быў прызначаны экзархам Цэнтральнай Еўропы.

Зноскі