Пралобна
Appearance
Пралобна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,5 м |
Даўжыня | 1,97 км |
Шырыня | 0,61 км |
Плошча | 0,87 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,93 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Пралобна — возера на мяжы Расонскага раёна Віцебскай вобласці і Пскоўскай вобласці Расіі, за 37 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Уклеенка, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,87 км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,61 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 5,0 м. Даўжыня берагавой лініі 4,93 км. Плошча вадазбору 13,4 км².
Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў. Дно возера пясчана-глеістае. На поўначы возера злучана пратокай з ракой Дрыса.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 552.