Праліў Нэрса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Праліў Нарэса)
Праліў Нэрса?
англ.: Nares Strait
Размяшчэнне
80° пн. ш. 70° з. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праліў Нэрса (дацк.: Nares Strædet, англ.: Nares Strait) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе паўночны захад Грэнландыі і востраў Элсмір і злучае мора Бафіна з морам Лінкальна.

Праліў складаецца з серыі малых праліваў і «заліваў» (больш пашыраныя месцы праліва): праліў Сміта, заліў Кейна, праліў Кенэдзі, заліў Хола і праліў Рабесана, агульнай даўжынёй больш за 500 км. У самым вузкім месцы яго шырыня складае каля 18 км, гэта найменшая адлегласць не толькі паміж Канадай і Грэнландыяй, але і ў палітычным плане паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай. У праліве Кенэдзі размешчаны востраў Ганса, які аспрэчваюць Канада і Данія-Грэнландыя.

Сваю назву праліў атрымаў у гонар брытанскага марскога афіцэра і палярнага даследчыка Джорджа Нэрса, у 1870-я гады даследаваў гэты раён. У 1964 годзе дацкім і канадскім урадам было канчаткова ўрэгулявана найменне праліва.