Праліў Торэса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта праліва Торэса

Праліў Торэса (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі і Ціхі акіяны. Шырыня — каля 185 км. Глыбіня — да 53 м.

У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання.

Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.

Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі чальцы галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 г., аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII ст. праліў атрымаў яго імя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]