Перайсці да зместу

Праліў Хінлопена

79°37′ пн. ш. 18°47′ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праліў Хінлопена
нарв.: Hinlopenstretet
Спадарожнікавы здымак праліва Хінлопена і Паўночна-Усходняй Зямлі.
Спадарожнікавы здымак праліва Хінлопена і Паўночна-Усходняй Зямлі.
Характарыстыкі
Шырыня10—60 км
Даўжыня150 км
Найбольшая глыбіня150 м
Размяшчэнне
79°37′00″ пн. ш. 18°47′00″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўночны Ледавіты акіян
РаздзяляеЗаходні Шпіцберген і Паўночна-Усходнюю Зямлю 
Краіна
NOR яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пралі́ў Хінло́пена[1][2][3] (нарв.: Hinlopenstretet) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, у нарвежскім архіпелагу Шпіцберген. Падзяляе астравы Заходні Шпіцберген і Паўночна-Усходняя Зямля[⇨]. У праліве размешчаны мноства невялікіх астравоў[⇨].

Быў названы па імені нідэрландскага купца, кітабоя і гандляра мехамі Тэймена Якабсана Хінлопена[nl][⇨].

Праліў Хінлопена (Hinlopenstretet) на мапе.

Праліў Хінлопена знаходзіцца прыкладна ў 150 км на паўночны ўсход ад Лонгйіра і праходзіць з поўначы на поўдзень паміж усходнім узбярэжжам Заходняга Шпіцбергена і заходнім узбярэжжам Паўночна-Усходняй Зямлі. Праліў мае даўжыню каля 160 км і шырыню ад 9 да 50 км. Глыбіні змяняюцца ў сярэднім ад 150 м на поўначы да 100 м — на поўдні.

Ад праліва Хінлопена па абодва бакі разыходзяцца некалькі фіёрдаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца Валенберг-фіёрд (нарв.: Wahlenbergfjorden), што ўразаецца ў заходняе ўзбярэжжа Паўночна-Усходняй Зямлі на 46 км углыб. Паверхня праліва ў большасці сваёй пакрыта пакавым лёдам, але значныя ўчасткі ўзбярэжжа ўсё ж вольныя.

Від на бераг Новай Фрысландыі з паўночнай часткі праліва Хінлопена.

Па сваім абрысе праліў нагадвае бутэлькавае рыльца са звужэннем пасярэдзіне, дзякуючы чаму праліў умоўна дзеляць на дзве часткі: на паўночную, празваная Нардпортэн (нарв.: Nordporten), або, уласна, Паўночная брама, і паўднёвую — Сюрпортэн (нарв.: Sørporten), або Паўднёвая брама[4].

Нардпортэн распасціраецца ад умоўнай мяжы з Паўночным Ледавітым акіянам на поўначы паміж мысамі Верлегенхукен (нарв.: Verlegenhuken, крайняя паўночная кропка Новай Фрысландыі) і Лангрунодэн (нарв.: Langgrunnodden, крайняя паўночна-заходняя кропка Паўночна-Усходняй Зямлі) і на поўдзень да мяжы паміж мысамі Твілінгнесет (нарв.: Tvillingneset) і Базісодэн (нарв.: Basisodden) пасярод праліва. Шырыня Нардпортэна складае ад 15 марскіх міль у ўваходу на поўначы і да прыблізна 5 марскіх міль у самай вузкай частцы праліва[5]. Далей праліў пераходзіць у Сюрпортэн, што канчаецца мяжой паміж Астравамі Бастыяна, на паўднёвым захадзе, і языком вываднага ледавіка Бросвеля ля паўднёвага ўзбярэжжа Паўночна-Усходняй Зямлі[6]. Тут, на крайнім поўдні, воды праліва Хінлопена выходзяць у праліў Эрыка Эрыксена[no] і, урэшце, у акіян.

Дыябазавыя скалы Алкеф’елет (Alkefjellet) ў праліве Хінлопена, пакрытыя птушыным базарам кайры.

На працягу ўсёй паўднёвай часткі праліва, у вобласці Сюрпортэна, знаходзіцца россып скалістых астравоў сукупнай плошчай 80 км². Ім дадзена агульная назва Фостэрскіх астравоў (нарв.: Fosterøyane), самыя буйныя з якіх (у парадку з поўначы на поўдзень):

Карта Шпіцбергена Гіліса і Рэпа, 1714 год. Выразна бачны праліў Хінлопена ў правай верхняй чвэрці.

Лічыцца, што праліў Хінлопена быў названы ў гонар Тэймена Якабсана Хінлопена[nl][7], аднаго з кіраўнікоў нідэрландскай гандлёвай і кітабойнай кампаніі «Noordsche Compagnie» з 1617 года[8][9][10]. Упершыню дадзеная назва заўважана на карце Блаў (Blaeu) 1662 года. Іншыя картографы таго ж часу, такія як Фалк і Шэнк (Valk & Schenk), адзначалі праліў пад назвай Waygat. Абедзве назвы працяглы час выкарыстоўваліся раўназначна[8][10].

У 1827 годзе лейтэнант Фостэр, адзін з членаў экіпажа экспедыцыі брытанскага даследчыка Уільяма Пары[en], адправіўся на поўдзень па праліве Хінлопена для яго картаграфавання, у той час як сэр Пары быў заняты спробамі дасягнуць Паўночнага полюса па супрацьлеглым кірунку. Фостэр прасунуўся па праліве да групы астраўкоў, названых у яго гонар (Fosterøyane), і змог пацвердзіць, што ўсё на старой нідэрландскай карце было сапраўды ў адпаведнасці з яго ўласнымі назіраннямі. Картай, аб якой ідзе гаворка, верагодна, з’яўляецца карта Карнэліса Гіліса[nl] і Аўтгера Рэпа (Cornelis Giles & Outger Rep) ад 1714 года[10].

У 1864 годзе, падчас сваёй трэцяй экспедыцыі на Шпіцберген, шведскі картограф Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд выратаваў экіпажы шасці вяслярных лодак у праліве Хінлопена. Выратаваныя вымушана пакінулі тры паляўнічыя судны, якія ўмерзлі ў лёд на поўдзень ад мыса Лейха Сміта, на паўночны ўсход ад вострава Паўночна-Усходняя Зямля. Яны вырашылі веславаць вакол паўднёвай часткі Паўночна-Усходняй Зямлі і працягнуць шлях уверх па праліве Хінлопена, які палічылі найбольш верагодным месцам для пошуку судоў для іхняга выратавання[10].

На працягу XIX і XX стагоддзяў праліў Хінлопена наведваў шэраг даследчых экспедыцый, у тым ліку шведска-расійская экспедыцыя па градусных вымярэннях на Шпіцбергене[sv] ў 1899—1902 гадах, якая зімавала ў Краз’ерпінтэне (Crozierpynten) ў паўночна-заходняй частцы праліва[11].

  1. Hinlopen Strait, Svalbard - Geographical Names, map, geographic coordinates. www.geographic.org. Архівавана з першакрыніцы 6 жовтня 2016. Праверана 5 чэрвеня 2017.
  2. Vorren, Torre O., et al. 2011. Glacial History of the Barents Sea Region. In: Jurgen Ehlers, Philip Leonard Gibbard, & Philip D. Hughes (eds.), Quaternary Glaciations — Extent and Chronology: A Closer Look, pp. 361—372. Amsterdam: Elsevier, p. 369.
  3. Conway, Martin. 1906. No Man’s Land: A History of Spitsbergen from Its Discovery in 1596 to the Beginning of the Scientific Exploration of the Country. Cambridge: Cambridge University Press, p. 360.
  4. Arctic Pilot: Sailing directions Svalbard–Jan Mayen. Vol. 7. Stavanger: The Norwegian Hydrographic Service and The Norwegian Polar Institute. 1988. p. 340. ISBN 82-90653-06-9.
  5. Nordporten (Svalbard). Нарвежскі палярны інстытут. Праверана 20 кастрычніка 2013.
  6. Sørporten (Svalbard). Нарвежскі палярны інстытут. Праверана 20 кастрычніка 2013.
  7. Norwegian Polar Institute. «Hinlopenstretet's history». Архівавана з першакрыніцы 16 січня 2011. Праверана 5 червня 2017. (англ.)
  8. а б Hinlopenstretet. Нарвежскі палярны інстытут. Праверана 16 чэрвеня 2010. (англ.)
  9. Hinlopenstretet у інтэрнэт-выданні «Вялікай нарвежскай энцыклапедыі». (нарв.)
  10. а б в г Norsk Polarinstitutt, Cruisehåndbok for Svalbard Архівавана 16 студзеня 2011. (Праверана 16 чэрвеня 2010)
  11. Hinlopen Strait (англ.). spitzbergen.de. Праверана 16 чэрвеня 2010.