Сконэ (паўвостраў)
Сконэ | |
---|---|
Акваторыі | праліў Катэгат, Балтыйскае мора |
Краіна |
Паўвостраў Ско́нэ (шведск.: Skåne) — паўднёвы ўскраек Скандынаўскага паўвострава, тэрыторыя Швецыі. У Сярэдневякоўі паўвостраў належаў Даніі, перайшоў да Швецыі ў 1658 годзе паводле Роскільскага міру. У паўночнай частцы паўвострава знаходзіцца горад Мальмё.
Паўвостраў уразаецца ў мора на 100 км. На захадзе абмывацца пралівам Эрэсун, на поўдні і ўсходзе — Балтыйскім морам[1].
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад большай часткі Швецыі, паверхня раўнінная, з невялікай перавагай узвышшаў, з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад гарыстай Швецыі да раўніннай Даніі. Сустракаюцца асобныя грады, складзеныя з гранітаў і гнейсаў[1]. Расліннасць прадстаўлена змяшанымі іглічна-шыракалістымі лясамі, а таксама шыракалістымі лясамі з дуба і бука на бурых лясных глебах, верасоўнікі.
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]З сельскагаспадарчых культур на паўвостраве вырошчваецца ячмень і пшаніца. Акрамя таго, гэта адзіны рэгіён Швецыі, дзе апрацоўваецца цукровы бурак. Паўвостраў Сконэ лічыцца галоўным сельскагаспадарчым рэгіёнам краіны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная правінцыя Сконэ.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сконе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).