Перайсці да зместу

Прамова Русіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прамова русіна)
Прамова Русіна
Мова арыгінала беларуская і старабеларуская мова
Дата напісання 1620-я
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Прамова Русіна («Concio Ruthena») — беларускі ананімны сатырычны твор антырэлігійнай накіраванасці 1-й паловы XVIII ст.

«Прамова» напісана лацінкай беларускай гутарковай мовай. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах, складзены прыкладна ў 1711—1741 гадах.

У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару як жорны, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэлігійныя догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэлігійнае вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя.

Напісана, відаць, аўтарам «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста».

  • «Прамова Русіна» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Прамова Русіна… // Полымя. — 1965. — № 9. — С.
  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Том 1. — Мн., 1968.
  • Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. — Мн., 1978.
  • Мальдзіс, А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980.