Сцяпан Андрэевіч Бандэра
| Сцяпан Андрэевіч Бандэра | |
|---|---|
| укр.: Степан Бандера | |
| | |
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1909[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 кастрычніка 1959[1][3][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Веравызнанне | Украінская Грэка-Каталіцкая Царква |
| Партыя | |
| Член у | |
| Род дзейнасці | палітык, партызан |
| Бацька | Andriy Bandera[d] |
| Маці | Myroslava Bandera[d] |
| Жонка | Jarosława Bandera[d] |
| Дзеці | Andrii Bandera[d] |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (укр.: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909, в. Стары Угрынаў, цяпер Івана-Франкоўская вобласць, Украіна — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Станіслаўшчыне ў сям'і грэка-каталіцкага святара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў членам «Пласта». З 1928 ва Украінскай ваеннай арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле разведкі, пазней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўніверсітэта актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група ўкраінскай нацыяналістычнай моладзі.

Член АУН з 1929. З 1940 (пасля падзелу арганізацыі) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыстычную дзейнасць супраць польскіх улад у адказ на іх антыўкраінскую палітку на Заходняй Украіне[5]. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пачатку ІІ сусветнай вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды нямецкіх акупацыйных улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы. С. Бандэра ў кастрычніку 1944 быў вызвалены з канцлагера па загадзе Г. Гімлера.
Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны агентам КДБ.
Зноскі
- ↑ а б Stepan Bandera // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Stepan Bandera // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118652303 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ БЭ. Т. 2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бандэра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Палітыкі Украіны
- Забітыя ў выніку аперацый савецкіх спецслужбаў
- Украінскія нацыяналісты
- Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці
- Забітыя палітыкі Украіны
