Пратаколы сеціўнага ўзроўню
Сеціўная мадэль OSI | |
---|---|
7 | Прыкладны ўзровень |
6 | Прадстаўнічы ўзровень |
5 | Сеансавы ўзровень |
4 | Транспартны ўзровень |
3 | Сеціўны ўзровень |
2 | Канальны ўзровень |
1 | Фізічны ўзровень |
Пратаколы сеціўнага ўзроўню (англ.: Network layer) — пратаколы 3-га узроўня сеціўнай мадэлі OSI; прызначаюцца для вызначэння шляху перадачы інфармацыі. Адказваюць за трансляцыю лагічных адрасоў і імёнаў у фізічныя, вызначэнне кароткіх маршрутаў, камутацыю і маршрутызацыю, адсочванне непаладак і затораў у сеціве. На гэтым узроўні працуе такая сеткавая прылада як маршрутызатар.
У межах семантыкі іерархічнага уяўлення мадэлі OSI, сеціўны узровень адказвае на запыты абслугоўвання ад Транспартнага узроўня і накіроўвае запыты абслугоўвання на Канальны узровень.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Пратаколы сеціўнага узроўня маршрутызуюць інфармацыю ад крыніцы да атрымальніка — і могуць быць падзеленыя на два класы, па мадэлі злучэння:
- Пратаколы з усталёўкай злучэння — пачынаюць передачу інфармацыі з выкліка ці вызначэння маршрута руху пакетаў ад крыніцы да атрымальніка. Пасля чаго пачынаюць паслядоўную перадачу інфармацыі — і потым, па завяршэнні перадачы, разрываюць сувязь;
- Пратаколы без усталёўкі злучэння — шлюць інфармацыю, якая змяшчае поўныя адрасныя звесткі ў кожным пакеце (кожны пакет мае адрас адпраўніка і атрымальніка). Далей кожная прамежкавая сеціўная прылада чытае адрасныя звесткі і прымае рашэнне аб маршрутызацыі. Ліст ці пакет інфармацыі перадаецца адной прамежкавай прыладай да іншай — да той пары, пакуль не прыйдзе к атрымальніку. Пратаколы без усталёўкі злучэння не гарантуюць прыманне пакетаў інфармацыі атрымальнікам у тым жа парадку, у якім яны былі высланыя, бо пакеты могуць ісці рознымі маршрутамі. За узнаўленне парадку пакетаў, пры ужыванні сеціўных пратаколаў без усталёўкі злучэння, адказваюць транспартныя пратаколы.
Для параўнання: Межсеткавы узровень (англ.: internet) стэку пратаколаў мадэли DoD (мадэль TCP/IP) падтрымлівае толькі пратакол IP, які з'яўляецца пратаколам без усталёўкі злучэння; пратаколы з усталёўкай злучэння месцяцца на наступных узроўнях гэтай мадэлі.
Адрасы сеціўных вузлоў[правіць | правіць зыходнік]
Кожны хост у сетцы павінен мець унікальны адрас, які вызначае месцазнаходжанне. Гэты адрас звычайна прызначаецца з іерархічнай сістэмы.
У Інтэрнэце, пад словам «адрас» можа быць вядомы адрас IP-пратакола.
Перасоўванне дадзеных[правіць | правіць зыходнік]
Улічваючы, што многія сеткі падзелены на падсеткі і злучаны з іншымі сеткамі шырокавяшчальнымі каналамі — сеткі выкарыстоўваюць спецыяльныя хосты, які завуцца шлюзамі альбо роўтэрамі (маршрутызатарамі) для дастаўкі пакетаў паміж сеткамі. Гэта таксама ужываецца ў інтарэсах мабільных прылад, калі карыстальнік рухаецца ад адной праграмы да другой; у гэтым выпадку, пакеты (паведамленні) павінны рушыць за ім. У пратаколе IPv4 такая ідэя апісана, але практычна не ужывалася. IPv6 змяшчае больш рацыянальнае рашэнне.
Дачыненне да мадэлі TCP/IP[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль TCP/IP апісвае набор пратаколаў Інтэрнэта (RFC 1122). У гэтую мадэль уваходзіць узровень, які завецца Міжсеціўным (змешчачы над Канальным узроўнем). У шматлікіх падручніках і іншых другасных крыніцах, «Міжсеціўны узровень» часта суадносіцца з Сеціўным узроўнем мадэлі OSI. Аднак, гэта ўводзіць у зман пры характэрызаванні пратаколаў (то бок ці з'яўляцца ён пратаколам з усталёўкай злучэння альбо без); змяшчэнне гэтых узроўняў розніцца ў дзвюх мадэлях. Міжсеткавы ўзровень TCP/IP, фактычна — толькі падмноства функцыйных магчымасцяў Сеціўнага ўзроўня. Ён толькі апісвае адзін тып архітэктуры сеткі — Інтэрнэта.
Прамых ці строгіх параўнанняў паміж гэтымі мадэлямі варта пазбягаць, бо іерархічнае уяўленне ў TCP/IP не з'яўляецца асноўным крытэрам параўнання і ўвогуле «шкодна» (RFC 3439).
Пратаколы[правіць | правіць зыходнік]
- Open Systems Interconnection (OSI) Model;
- IPv4/IPv6, Internet Protocol;
- DVMRP, Distance Vector Multicast Routing Protocol;
- ARP, Address Resolution Protocol;
- ICMP, Internet Control Message Protocol;
- IGMP, Internet Group Management Protocol;
- PIM-SM, Protocol Independent Multicast Sparse Mode;
- PIM-DM, Protocol Independent Multicast Dense Mode;
- IPsec, Internet Protocol Security;
- IPX, Internetwork Packet Exchange;
- RIP, Routing Information Protocol;
- DDP, Datagram Delivery Protocol;
- BGP, Border Gateway Protocol.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- RFC 1122;
- RFC 3439;
- Computer Networks, Fourth Edition, Andrew S.Tanenbaum, Prentice Hall, ISBN 0130661023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- OSI Reference Model—The ISO Model of Architecture for Open Systems InterconnectionPDF (776 KB), Hubert Zimmermann, IEEE Transactions on Communications, vol. 28, no. 4, April 1980, pp. 425—432.