Проба высакародных металаў
Проба высакародных металаў — колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытворчасці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш.[1]
Сістэмы проб
[правіць | правіць зыходнік]Залатніковая проба
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Каратная проба
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Лотавая проба[2]
[правіць | правіць зыходнік]Лотавая проба паказвае колькаснае ўтрыманне чыстага серабра ў лігатурным сплаве манеты ў лотах. У аснову пробы, прынятай на манетных дварах Рэчы Паспалітай і шэрага краін Заходняй Еўропы, пакладзены падзел чыстага металу на 16 вагавых частак (адпавядае прынятаму ў XI ст. падзелу кёльнскай маркі на 16 лотаў). Часам пазначаецца рымскімі лічбамі ў адрозненне ад залатніковай і каратнай проб.
Да 1-й чвэрці XVI ст. ў германскіх княствах і нідэрдандскіх правінцыях у вызначэнні лотавая проба карысталіся квентхемнамі (1/4 лота) і рыхтпфенігамі (1/16 лота), што дазваляла вызначыць пробу да 1/256 (≈3,91 праміле). Паводле закону Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі 1524 лот падзелены на 18 гранаў (у Рэчы Паспалітай зрэдку сінонімам грана выступаў дэнарый), што павялічыла дакладнасць вызначэння пробы да 1/288 (≈3,47 праміле). У пачатку XVII стагоддзя ў дакументах манетных дввароў Рэчы Паспалітай і Габсбургскай імперыі сустракаецца анархічны падзел лота на 4 квінтэля. У літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзяў пад уплывам выкарыстання залатніковай пробы дробная частка лота перадаецца праз звычайныя дробы, а лотавая проба — мяшанамі. Для пераліку ў метрычную пробу ў залежнасці ад ужытых фракцый лота ці формы перадачы пробы неабходна лотавую пробу перавесці:
- у рыхтпфенігі, падзяліць на 256 і памножыць на 1000 (13 лотаў 3 квінтэля 1 феніг = 13х16+3х4=221 феніг: 256х1000≈767 праміле;
- у граны, падзяліць на 228 і памножыць на 1000 (12 лотаў 12 гранаў = 12х18+12=228 гранаў: 228х1000≈792 праміле;
- мяшаную дроб у няправільную, падзяліць на 16 і памножыць на 1000 (III1/5=16/5:16х100≈200 праміле.
Метрычная проба
[правіць | правіць зыходнік]Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000-я проба)[1].
Зноскі
- ↑ а б Проба высакародных металаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ Сінчук, І. І. Лотавая проба / І. І. Сінчук // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gumowski, M. Mennica wileńska w XVI i XVII wieku / M. Gumowski. — Warszawa: E. Wende i S-ka, 1921. — VI, 200 s., XVIII l. ill. — (Biblioteka Wydziału Zabytków Towarzystwa Straży Kresowej w Warszawie; T. 2).
- Holubowicz, W. Pięć lat pracy terenowej Muzeum Archeologicznego Uniwersytetu Stefana Batorego W Wilnie (1933—1937) // Rocznik Archeologiczny. — 1937. — T. 1. — S.
- Newald, J. Das österreichische Münzwesen unter den Kaisern Maximilian II, Rudolph II und Mathias // Numismatische Zeitschrift. Bd. 17. — Wien, 1885.