Просцеёў
| Горад | |||||
| Просцеёў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Prostějov | |||||
|
|||||
| 49°28′20″ пн. ш. 17°06′38″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Оламаўцкі | ||||
| Раён | Просцеёў | ||||
| Староста | Ян Тэсарж | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1141 | ||||
| Ранейшыя назвы | Просніц | ||||
| Плошча | 39,04 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 223 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 44 375 чалавек (2012) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 796 01 | ||||
| Аўтамабільны код | M | ||||
|
|
|||||
| mestopv.cz | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Про́сцеёў[1] (чэшск.: Prostějov [proscɛjof], был. ням.: Proßnitz — Про́сніц) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Просцеёў Оламаўцкага края. Размешчаны ў геаграфічнай вобласці Гана, за 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад Оламаўца. Колькасць насельніцтва — 46 037 чалавек (2009).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы піьсомвы ўспамін датуецца 1141 годам. Ужо ў XIII стагоддзі атрымаў права трымаць рынак. З 1390 года праводзяцца штогадовыя кірмашы, што было раўнасільна наданню гарадскога статусу. У гэты перыяд горад належаў феадальнаму роду Краварнаў, У 1495—1599 гадах у валоданні роду Пернштэйнаў, у 1599—1848 гадах Ліхтэнштэйнаў.
На працягу XX стагоддзя Просцеёў заставаўся адным з цэнтраў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці Чэхіі.
Тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]
Горад Просцеёў складаецца з наступных кадастравых частак:
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Бурленгэ, Швецыя
Сьрода-Велькапольска, Польшча
Хоерсверда, Германія
Высаке Татры, Славакія
Санкт-Пёльтэн, Аўстрыя
Росаш, Варонежская вобласць, Расійская Федэрацыя
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іржы Волькер (1900—1924) — чэшскі паэт і драматург.
Зноскі
- ↑ Напісанне Просцеёў згодна з картай да арт. Чэхія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Просцеёў- Афіцыйны сайт