Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А. Е. Ратнера
Выгляд
| Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А. Е. Ратнера | |
|---|---|
| Руіны будынка былой гімназіі Ратнера ў 1940-я гады. | |
| Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А. Е. Ратнера — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 годзе — 27 выкладчыкаў, 255 навучэнцаў. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.
Будынак гімназіі пабудаваны па праекце архітэктара С. Д. Шабунеўскага і размяшчаўся на рагу вуліц Прабойнай і Аляксандраўскай. Будынак моцна пашкоджаны ў час 2-й сусветнай вайны і падчас аднаўленчых работ разабраны[1].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Сямёнавіч Выгоцкі — навуковец-псіхолаг, заснавальнік культурна-гістарычнай тэорыi
- Ісай Мендэлевіч Пульнер — этнограф, бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Здания Гомеля, о которых вы не знали. Потери времен Великой Отечественной войны. Часть 2. 20.08.2015(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2022. Праверана 21 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сянькевіч Г. Гомельскія гімназіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).