Прыволжскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жыгулёўскія горы з боку Тальяці

Прыволжскае ўзвышшаузвышша ўздоўж правага берагу Волгі, ад горада Ніжняга Ноўгарада да горада Валгаграда. Вышыня да 375 м (Жыгулі).

Складзенае мезазойскімі і палеагенавымі пяскамі, глінамі, мергелямі, мелам, апокамі. На поўначы і ў месцах тэктанічных валаў і купалаў выходзяць палеазойскія вапнякі і даламіты. Усходнія і паўночныя схілы Прыволжскага ўзвышша стромкія, заходні схіл спадзісты. Пераважае эразійны рэльеф, ускладнены ўздоўж берагу Волгі апоўзнямі; у шэрагу месцаў развіты карст; лесастэпавыя і стэпавыя ландшафты. Тэрыторыя моцна разараная (асноўныя культуры: пшаніца, кукуруза).

Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы і сланцы, фасфарыты, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 59. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]