Прыганінскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыганінскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 3 кастрычніка 1943
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 5-ы, 10-ы партызанскія атрады, асобныя падраздзяленні 1-га і 20-га атрадаў Шклоўскай ваенна-аператыўнай групы Трэці рэйх Нямецкі гарнізон вёскі Прыгані

Прыганінскі бой — бой 5-га, 10-га партызанскіх атрадаў, асобных падраздзяленняў 1-га, 20-га атрадаў Шклоўскай ваенна-аператыўнай групы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у вёсцы Прыгані Круглянскага раёна 3 кастрычніка 1943 года.

Прыганінскі гарнізон (каля 90 гітлераўцаў, узброеных мінамётамі, 2 кулямётамі, аўтаматамі і вінтоўкамі) меў у сістэме абароны 4 дзоты, падыходы да якіх былі перакрыты загародамі з калючага дроту. Прамы штурм гарнізона не гарантаваў поспеху бою, таму партызаны вырашылі ўжыць ваенную хітрасць.

Група партызан (80 чалавек) на чале з начальнікам штаба Шклоўскай ВАГ Р. М. Севасцьянавым пераапранулася ў форму нямецкіх салдат і разам з абозам бесперашкодна ўвайшла ў вёску, пранікла ў 3 дзоты і знішчыла гітлераўцаў. Гарнізон апошняга 4-га дзота быў узяты пасля схваткі. У выніку схваткі гарнізон быў поўнасцю разгромлены, захоплена ўсё яго ўзбраенне, склады з боепрыпасамі і харчаваннем, статак кароў, якіх акупанты канфіскавалі ў навакольных вёсках. Партызаны страцілі 4 чалавекі забітымі, 9 чалавек параненымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. С. Пасэ. Прыганінскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 509. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.