Шклоўская ваенна-аператыўная група

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шклоўская ваенна-аператыўная група (Шклоўская ВАП, Ваенна-аператыўная група пры Шклоўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанкае злучэнне, якое дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў жніўні 1943 года на базе 1-га, 5-га, 10-га, 15-га, 20-га, 25-га, 40-га партызанскіх атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст». У верасні 1943 года быў створаны 60-ы партызанскі атрад, у кастрычніку — 31-ы. У снежні 1943 года 15-ы і 40-ы атрады былі перададзены 8-й партызанскай брыгадзе.

29 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2617 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай ажыццяўлялі сакратары падпольнага РК КП(б)Б Фёдар Іванавіч Букштынаў, А. У. Бай.

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. М. Севасцьянаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • П. С. Паўлавец. Шклоўская ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.