Прымусовая праца венграў у СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыял ахвярам дэпартацыі ў СССР на "маленькі робат" ў Вашарашнамені.
Мемарыяльная дошка дэпартаваным. Лютэранская частка Хажонгардскіх могілак ў Клуж-Напоке.

Прымусовая праца венграў у СССР — выкарыстанне венгрскіх грамадзян, ваеннапалонных і цывільных для адбудоўлі савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Венгрыі гэты момант гісторыі вядомы як "маленькі робат", венг.: Málenykij robot — скажоны рускі выраз "маленькая работа" (бо савецкія вайскоўцы казалі венграм, што іх забіраюць выканаць невялікую працу)[1][2].

Розныя катэгорыі зняволенных[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваеннапалоныя венгерскай арміі;
  • Этнічныя немцы з вянгерскіх грамадзян і венгерскія грамадзяне з нямецкімі імёнамі, якіх парадалі СССР адпаведна з пастановай 7161[3];
  • Венгры Трансільваніі, перададзеныя Румыніяй савецкім вайскоўцам у 1944 г. па падазрэнню ў арганізацыі партызанскаг руху
  • Удзельнікі арганізацыі "Левенте", чыноўнікі, члены правых палітычных партый, былыя вайскоўцы і асобы, абвінавачаныя савецкімі трыбуналамі ў антысавецкай дзейнасці[4]
  • Цывільныя грамадзяне, узятыя ў палон Чырвонай арміяй падчас бітвы пад Будапештам.
Загад №2

Знаходжанне ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

У СССР венграў трымалі ў спецыяльных лагерах НКУС разам з ваеннапалоннымі іншых краін. Звычайна такія лагеры трымалі каля буйных гарадоў, дзе палонных і інтерніраваных асоб выкарыстоўвалі на будаўнічых работах. Венграў можна было знайсці у Азербайджане, Украіне, Беларусі, Прыбалтыцы, некаторых рэгіёнах Расіі. Дакладная колькасць венгерскіх грамадзян выкарыстаных на тэрыторыі СССР на прымусовых работах гісторыкамі не вызначана, як і колькасць тых венграў, якія памерлі пры перавозках і ў лагерах.

Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[5]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[6]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры.

Рэпатрыяцыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1946 года венгерскі ўрад пачаў перамовы аб вяртанні сваіх грамадзян на Раздіму. У ліпені-лістападзе 1946 г., адбылася першая хваля рэпатрыяцыі У маі 1947 г. рэпатрыяцыі аднавіліся. Апошнія хвалі рэпатрыяцыі адбыліся ў 1953—1955 гг. ў рамках палітыкі дэсталінізацыі. Ёсць звесткі, што вярнулася на Радзіму 330-380 тыс. веграў, а каля 200 тыс. чал. загінула ў палоне[7].

Зноскі

  1. Gyorgy Dupka, Alekszej Korszun (1997) «A Malenykij Robot Dokumentumokban», (documents about deportations of Hungarians from Carpathian Ruthenia)
  2. Tamás Stark «Malenki Robot» — Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944—1955)
  3. Gál Mária, Gajdos Balogh Attila, Imreh Ferenc, «The White Book of Atrocities Against Hungarians in the Autumn of 1944»
  4. Tamás Stark, «Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe» (2003)
  5. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, №36 (302)
  6. Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах
  7. Tamás Stark “Malenki Robot” – Hungarian Forced Labourers in the Soviet Union (1944–1955)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Imre Tatár, «Bánhidától Kijevig: egy volt munkaszolgálatos emlékezése a hazai táborra és a szovjet hadifogságra» (From Banhida to Kiev: memories of a former labor camp inmate of his time in a Hungarian camp and Soviet captivity), Hadtörténelmi közlemények (2002), vol. 115, issue 4, pp 1156-87.
  • Genocide or genocidal massacre?: The case of Hungarian prisoners in Soviet custody Human Rights Review
  • Венгерские военнопленные в СССР: Документы 1941—1953 годов. Moscow, 2005

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]