Румынскія ваеннапалонныя ў СССР
Румынскія ваеннапалонныя ў СССР - служачыя Узброеных сіл Румыніі, якія патрапілі у палон Чырвонай Арміі падчас Другой сусветнай вайны. Разам з палоннымі з Вермахта і з вайскоўцамі дзяржаў-саюзніц гітлераўскай Германіі знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных у першае пасляваеннае дзясяцігоддзе, пасля чаго былі рэпатрыяваны ў Румынію.
Гісторыя пытання[правіць | правіць зыходнік]
На першых этапах удзелу румынскай арміі у баях у СССР не было шматлікіх выпадках паланення румынскіх салдат. Але ўжо пасля Сталінградскай бітвы шмат румынаў апынуліся ў палоне разам з нямецкай арміяй Паўлюса[1]. Пазней праблема здачы румынскіх салдат у палон стала масавай. Пасля таго як ў 1944 г. Румынія капітулявала перад СССР, арышты румынскіх грамадзян і іх дэпартацыя ў Савецкі саюз працягваліся. З некаторых дабраахвотнікаў з румынскіх палонных фарміраваліся вайсковыя часткі, якія ваявалі на баку СССР.
Вызваленне палонных пачалося ў 1946 г. і расцягнулася да 1956 г. Пасля вяртання ў Румынію некаторыя вайскоўцы атрымалі новыя турэмныя пакаранні ад новай камуністычнай улады за ўдзел у вайне супраць СССР.
Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР[правіць | правіць зыходнік]
Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[2]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Нацыянальнасць | Усяго ўлічала ваеннапалонных | Вызвалена і рэпатрыявана | Памерла ў палоне | |
---|---|---|---|---|
немцы | 2 171 312 | 2 031 743 | 297 250 | |
аўстрыйцы | 156 681 | 145 790 | 10 891 | |
чэхі і славакі | 69 977 | 65 954 | 4 023 | |
французы | 23 136 | 21 811 | 1325 | |
югаславы | 21 830 | 20 354 | 1476 | |
палякі | 60 277 | 57 149 | 3128 | |
галандцы | 4730 | 4530 | 200 | |
бельгійцы | 2014 | 1833 | 181 | |
люксембуржцы | 1653 | 1560 | 93 | |
іспанцы | 452 | 382 | 70 | |
датчане | 456 | 421 | 35 | |
нарвежцы | 101 | 83 | 18 | |
іншыя нацыянальнасці | 3989 | 1062 | 2927 | |
Усяго па Вермахту | 2 733 739 | 2 352 671 | 381 067 | |
% | 100 % | 86,1 % | 13,9 % | |
Венгры | 513 766 | 459 011 | 54 755 | |
Румыны | 187 367 | 132 755 | 54 612 | |
Італьянцы | 48 957 | 21 274 | 27 683 | |
Фіны | 2377 | 1974 | 403 | |
Усяго па саюзнікам | 752 467 | 615 014 | 137 753 | |
% | 100 % | 81,7 % | 18,3 % | |
Усяго ваеннапалонных | 3 486 206 | 2 967 686 | 518 520 | |
% | 100 % | 85,1 % | 14,9 % |
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- А. І. Салжаніцын ў рамане "Архіпелаг ГУЛАГ" узгадваў сваё знаёмства з румынскім вайсковым разведчыкам падчас знаходжання ў адной турмаў.
- 9 верасня 2003 года прэзідэнт Румыніі адкрыў мемарыял румынскім салдатам, якія загінулі ў СССР, у былым лагеры "Спаскі", дзе было больш за ўсё румынскіх ваеннапалонных[3].
- Гісторык А. Шаркоў, спецыяліст па ваеннапалонным часоў Другой сусветнай вайны ў СССР, сцвярджае, што сярод палонных у лагерах НКУС у БССР былі румыны[4].
Зноскі
- ↑ Вильгельм Адам. Катастрофа на Волге. Я был адъютантом фельдмаршала Паулюса
- ↑ ЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.
- ↑ Vasile Soare, "Prizonierii militari şi civili români detinuţi in lagărele de concentrare staliniste de pe teritoriul regiunii Karaganda, Kazahstan, in perioada 1941-1950", //The Epoch Times, March 14, 2006
- ↑ цыт. па: В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, №36 (302)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- A. Antonov-Ovseenko, "The Time of Stalin--portrait of a tyranny", Harper & Row, San Francisco, 1981. ISBN 0-06-010148-2
- Johann Urwich-Ferry, "Ohne Pass durch die UdSSR", printing house of the "Romanian-German studies group", München, 1976 - 1978 "Fără paşaport prin URSS. Amintiri", Editura Eminescu, Bucureşti, 1999.
- [http://www.revistaclipa.com/5021/2011/02/repere-academice/surse-sovietice-despre-prizonierii-romani-in-urss%7Ctitle=Surse(недаступная спасылка) sovietice despre prizonierii români în URSS, Florin Constantiniu
- "Romanian Prisoners in the USSR after WWII", Radio România Internaţional (in Romanian)
- Vitalie Văratec, Prizonieri de război români în Uniunea Sovietică. Documente 1941–1956. (Romanian Prisoners of War in the Soviet Union. Documents 1941-1956), Bucureşti, Monitorul oficial R.A., 2013 (Book presentation at the Romanian Foreifn Ministry and review)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Японскія ваеннапалонныя ў СССР
- Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
- Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР
- Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР
- Фінскія ваеннапалонныя ў СССР
- Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны
- Інтэрніраванне немцаў у ЗША
- Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР