Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 183

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 183 — лагер НКУС/МУС СССР у Барысаве, у якім трымалі палонных салдат Вермахта, вайскоўцаў саюзных гітлераўскай Германіі армій і інтэрніраваных НКУС цывільных нямецкіх і венгерскіх грамадзян для выканання прымусовай працы. Дзейнічаў з лета 1944 г[1]. па пач. 1950-х. Ёсць звесткі, што ён быў разлічаны на 1 тыс. чал[2], але па факту яго прайшло значна больш людзей. Як і ў іншых аналагічных лагерах на тэрыторыі БССР у першыя гады была высокая смяротнасць сярод зняволенных лагеру, аб чым сведчыць падрабязны мамарыяльны ліст венграў памерлых у савецкіх лагерах[3]. З другога боку, некалькі немцаў, якія рэгулярна перавыконвалі план работы, у прыватнасці, Эрнст Дзістрагрэфт, Франц Бруна, Карл Шыфер і Макс Больдэ атрымалі ў якасці прэміі па 50 рублёў і дадатковы камплект бялізны[4].

Могілкі лагера лічыліся аднымі з найбуйнейшых з могілак для ваеннапалонных у Беларусі, параўнаць магчыма толькі з аналагічным некропалем у Масюкоўшчыне[5]. Пасля расфарміравання лагера, яны былі ліквідаваны. У 1979 г. астанкі 3479 чал. перанеслі на спецыяльныя могілкі у 3 км ад Барысава на тэрыторыі мясцовага ляснічаства[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  2. В. Федорович Пленные немцы в белорусских лагерях // Naviny.by
  3. memorial list//Список венгерских граждан, умерших в советских лагерях для военнопленных
  4. А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 391
  5. В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
  6. А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 405