Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР — выкарыстанне ў 1945—1956 гг. у СССР прымусовай працы вывезеных з Германі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі і Чэхаславакіі цывільных этнічных немцаў.

Пастановы аб дэпартацыі 1944-45 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўступлення савецкіх войскаў на тэрыторыі Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі і Чэхаславакіі 16 снежня 1944 года Дзяржаўны камітэт абароны СССР прыняў пастанову № 7161cc, згодна якой было прадпісана мабілізаваць і вывезці ў СССР на прымусовыя работы ўсіх працаздольных немцаў незалежна ад грамадзянства — мужчынт 17 — 45 год жанчын — от 18 — 30 год. У выніку былі вывезены ў СССР і інтерніраваны 112 480 чал[1].

Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Бырыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі.

Выкарыстанне прымусовай працы[правіць | правіць зыходнік]

Пераважным чынам інтэрніраваных і ваеннапалонных немцаў выкарыстоўвалі на будаўнічых работах, часткова іх выкарыстоўвалі на вытворчых прапрыемствах. У 1945-46 г. да іх ліку дадалі некалькі сот вучоных і спецыялістаў, якія працавалі на абаронную прамысловасць Савецкага саюза[2].

Германскія вучоныя-фізікі, рэпатрыяваныя з Сухумі ў лютым 1958 г.

Рэпатрыяцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэпатрыіруямыя з СССР жанчыны і дзяўчаты ў каранцінным лагеры ў Германіі, жнівень 1947 г.

Пастановай Савміна СССР № 16533726сс за 27 ліпеня 1946 г «Пра адпраўку ў Германію непрацаздольных інтэрніраваных немцаў» МУС СССР быў дадзены загад на адпраўку на радзіму да 21 тыс. Чал. з іх ліку. Па пастанове СМ СССР № 14923572сс ад 6 жніўня 1949 года «Аб рэпатрыяцыі ў 1949 годзе інтэрнираваных немцаў і асоб іншых нацыянальнасцяў» большая частка пакінутых у СССР інтэрнаваных немцаў была рэпатрыявана. На 15 ліпеня 1950 года ў СССР ўтрымлівалася 1385 чалавек. Яны былі альбо асуджаныя савецкімі судамі, альбо ўтрымліваліся ў сувязі з «дасведчанасцю аб аб’ектах дзяржаўнай важнасці». Усе яны былі рэпатрыяваны да канца 1956 г[3].

Літаратура і ўспаміны[правіць | правіць зыходнік]

Сын аднаго з нямецкіх ваеннапалонных Герд Фехнер, апублікаваў свае успаміны ў 1992 г., у якіх сярод іншага ўзгадаў сваю прымусовую працу ў СССР. 9 жніўня 1945 г. у Берліне, дзе ён жыў, рускі ў цывільным і 2 салдаты загадалі яму, тады 17 гадоваму хлопцу сесці ў машыну. У той дзень былі затрыманы многія іншыя маладыя людзі. Іх абвінавацілі ў прыналежнасці да арганізацыі «Вервольф» і Г. Фехнер мусіў працаваць ў розных канцлагерах на тэрыторыі Германіі, а ў студзені 1946 г. быў накіраваны этапам у СССР. З сакавіка 1947 па восень 1949 г. ён быў у лагеры пад Пракопьеўскам у Сібіры, а потым яго і іншых зняволеных, не атрымаўшых турэмны тэрмін адправілі на будаўніцтва электрастанцыі ў Навакузнецк. У сакавіку 1950 г. Герда Фехнера адправілі ў Германію[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. П. Полян. П.Полян. Не по своей воле. С. 210. Со ссылкой на ГАРФ, ф. 9401, оп. 2, ед. хр. 68, л. 144—147; ЦХИДК, ф. 1п, оп. 13а, д. 5, л. 9.
  2. С.Лесков. Бомба от немецкого барона
  3. П. Полян. П.Полян. Не по своей воле. С. 236.
  4. Gerd Fechner. A Long Way From Home, I Promised to Serve God//Awake! February 22, 1992, Vol 73 No p.20-23

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]