Прымыканне (лінгвістыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прымыканне — від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) сэнсава і граматычна залежыць ад іншых адзінак. Напрыклад, «размаўляць стоячы», «прыйсці ўвечары», «аматар пажартаваць», «дарога ўгору». Прымыкаюць да галоўнага слова і асобныя формы змяняльных адзінак («дом восем», «крычы грамчэй», «словы «не хачу», «у возеры Нарач», «з паэмы «Новая зямля»), але форма залежнага элемента не вызначаецца (не кіруецца) галоўным кампанентам і не падлягае зменам. На мяжы чыстага прымыкання і слабага кіравання знаходзіцца т.зв. іменнае (склонавае) прымыканне: «падарунак ад бацькі», «чытаць па вечарах». Сродкі афармлення прымыкання — інтанацыя, парадак слоў у сказе, сэнсавыя сувязі слоў у кантэксце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; Рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба. Ч. 2: Сінтаксіс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 327 с.
  • Лопатина Л. Е. Примыкание // Лингвистический энциклопедический словарь / Главный редактор В. Н. Ярцева. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 685 с. — ISBN 5-85270-031-2.
  • Міхневіч, А. Я. Прымыканне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 74. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Ширяев Е. Н. Примыкание // Русский язык. Энциклопедия / Ю. Н. Караулов (гл. ред.). — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Большая российская энциклопедия, Дрофа, 1997. — 703 с. — ISBN 5-85270-248-X.