Мікалай Васілевіч Бірыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Васілевіч Бірыла
Мікалай Бірыла.png
Дата нараджэння

10 верасня 1923(1923-09-10)

Месца нараджэння

Скварцы, Мінскі павет, БССР, СССР

Дата смерці

1 кастрычніка 1992(1992-10-01) (69 гадоў)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Грамадзянства

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Беларусь

Род дзейнасці

мовазнавец, дыялектолаг

Навуковая сфера

мовазнаўства

Месца працы

Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі
Інстытут мовазнаўства НАНБ
Варшаўскі ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктар філалагічных навук

Навуковае званне

акадэмік НАНБ, прафесар

Альма-матар

Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага

Вядомы як

спецыяліст па беларускай антрапаніміі

Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія СССР — 1971
  • медалі

Мікалай Васілевіч Бірыла (10 верасня 1923, в. Скварцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці — 1 кастрычніка 1992) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАН Беларусі (1977; чл.-кар. з 1972), доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час 2-ой сусветнай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1947)[1]. У 1947—1953 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва, у 1953—1955 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР[1]. У 1956—1958 — прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта[1]. З 1959 — загадчык сектараў тэрміналогіі, сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства АН БССР[1]. З 1977  адначасова выконваў абавязкі акадэміка-сакратара, у 1982—1992 — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі[1], з 1992 — саветнік пры Прэзідыуме АН Беларусі.

У 1982—92 быў галоўным рэдактарам часопіса «Весці АН БССР. Серыя грямадскіх навук».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы па пытаннях беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы. Ім створаны цыкл работ, прысвечаных праблемам беларускай і славянскай анамастыкі.[1].

У галіне дыялекталогіі яго ўвагу прыцягвала лінгвагеаграфія. Удзельнічаў у падрыхтоўцы комплексу работ «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). Адзін з сааўтараў і рэдактараў шматтомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (т. 1, 1992).

3 1958 адзін з выканаўцаў і кіраўнікоў лінгвагеаграфічнай працы «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (АЛА), якая выконваецца міжнародным калектывам. Першыя выпускі АЛА апублікаваны ў 1988. Пры распрацоўцы дыялекталагічнай тэматыкі шмат увагі аддаў даследаванню фанетыкі беларускіх народных гаворак, у прыватнасці націскнога вакалізму, вынікаў пераходу е ў ё(о), рэфлексаў агульнаславянскіх о, ъ, е, ь, этымалагічна мяккіх губных, парных па цвёрдасці — мяккасці д — дэ(д'), т — ц(т') і інш. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964).

У «Курсе сучаснай беларускай літа{атурнай мовы» (у сааўтарстве; 1961), манаграфіях «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986), «Беларуская граматыка» (у сааўтарстве; ч. 1—2, 1985—86), у шэрагу артыкулаў даследаваў пытаннІ фанетыкІ, арфаэпіі, акцэнтуацыі.

Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Яго артыкул «Да пытаннн аб тыпе і прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў» {Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. 1958. Вып. 5) значна паўплываў на развіццё рэгіянальнай лексікаграфіі ў рэспубліцы. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (разам з А. Абрэмбскай-Яблонскай; Варшава, 1962), «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (Мн., 1970), слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скоп’е, 1983), «Слоўніка беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (Мн., 1987).

М. В. Бірыла быў заснавальнікам новага ў беларускім мовазнаўстве кірунку — анамастыкі. Ён аўтар трохтомнай манаграфіі «Беларуская антрапанімія»: т. 1 — «Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы» (1966), т. 2 — «Прозвішчы, утворанын ад апелятыўнай лексікі» (1969), т. 3 — «Структура ўласных мужчынскіх імён» (1982). У апошнія гады жыцця даследчык працаваў над чацвёртым томам «Беларускай антрапаніміі» (уласныя асабовыя жаночыя імёны), «Слоўнікам беларускіх прозвішчаў», «Анамастыконам Вялікага княства Літоўскага XVI ст.». У гэтых і шэрагу іншых работ даследаваў лексічны склад, структуру і ўтваральную базу сучасных беларускіх прозвішчаў, эмацыянальна-ацэначныя формы як сучасных уласных асабовых імён, так і імён 16—18 ст., сучасную беларускую антрапанімічную сістэму і працэс яе фарміравання, тыпалогію славннскіх прозвішчаў, узаемасувязі беларускай антрапаніміі з антрапаніміяй рускай, украінскай, польскай і літоўскай моў. 3 дакладамі па анамастычнай праблематыцы выступаў на V—VII і IX Міжнародных з’ездах славістаў.

Апублікаваў больш за 110 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі[1].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Бірыла М. В. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай). Мінск, 1963.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораные ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імен. Мінск, 1982.
  • Бірыла М. В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мінск, 1986.
  • Бірыла М. В. Тыпалогія і геаграфія славянскіх прозвішчаў. Мінск, 1988.
  • Бірыла М. В. Слоўнік націску ў беларускай мове. Мінск, 1992.
  • Бірыла М. В., Ванагас А. П. Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы. Мінск, 1968.
  • Бірыла М. В., Лемцюгова В. П. Анамастычныя словоўтваральныя элементы на ўсходне- і заходнеславянскіх мовах. (Адантрапанімічныя айконімы). Мінск, 1973.
  • Бирилло Н. В., Булахов М. Г., Судник М. Р. Белорусский язык // Языки народов СССР, т. 1. М., 1966.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Бирилло Николай Васильевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 58. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падлужны А.I. Мікалай Васільевіч Бірыла (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Известия НАН Беларуси. Серия гуманит. наук. 2003. № 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Васільевіч Бірыла ў базе дадзеных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі