Прынёманскі кангламерат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прынёманскі кангламерат — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963 года). Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад в. Прыгодзічы (Гродзенскі раён), на правым беразе р. Нёман, на паўночным схіле Калодзежнага Рова.

Уключае 4 буйныя глыбы пясчана-галечнага кангламерату, з іх найбольшай даўжыні 10,4 м, шырыні 6,1 м, вышыні 5,9 м, у абводзе 27,6 м, аб'ём бачнай часткі 198,4 м3, маса каля 525,7 т. Утварыўся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам флювіягляцыяльных адкладаў пры напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тысяч год назад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]