Прытча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прыпавесць)
Рэмбрант «Вяртанне блуднага сына» (каля 1666-69, Эрмітаж)

Прыпавесць, прытча — старажытны дыдактычна-алегарычны жанр фальклору і літаратуры, вельмі блізкі да байкі, маральнае або рэлігійнае павучанне. Характэрныя асаблівасці — бытаванне толькі ў пэўным кантэксце, адсутнасць развітага сюжэту і схільнасць да павучальнага характару («прамудрасці»). Прытча магла рэдуцыравацца, г. зн. спрашчацца, да звычайнага параўнання, але захоўваць пры гэтым сваю змястоўнасць. Дзеючыя асобы не маюць ні сваіх знешніх рыс, ні характару і паўстаюць перад чытачом не як аб'екты мастацкіх назіранняў, а як суб'екты этычнага выбару пісьменніка.

Найбольшае развіццё прытча атрымала ў краінах Блізкага Усходу, дзе была надзвычай папулярным жанрам і адкуль разам з Бібліяй аказалася перанесенай у раннехрысціянскія і сярэднявечную еўрапейскія літаратуры. Бытавалі розныя пісьмовыя і вусныя прытчы. Прытчы былі папулярным жанрам і ў літаратуры на Русі, сведчаннем чаго з'яўляюцца зборнікі «Пчала», «Ізмарагд», «Рымскія дзеі», перакладная аповесць пра Варлаама і Іасафа, дыдактычныя творы Кірылы Тураўскага і інш. На сюжэт вядомай евангельскай прытчы Сімяон Полацкі напісаў «Камедыю пра блуднага сына». Лаканізм, прастату і выразнасць адлюстравання рэчаіснасці праз алегорыю, этычны дыдактызм гэтага жанру выкарыстоўвалі розныя пісьменнікі новага часу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]