Прыпісныя сяляне
Прыпісныя сяляне — феадальназалежнае насельніцтва Расійскай імперыі ў XVII—сярэдзіне XIX стст., якое замест аброку і падушнага падатку было абавязана працаваць на казённых і прыватных заводах і фабрыках. У канцы XVII ст. і асабліва ў XVIII ст. ўрад дзеля падтрымкі буйной прамысловасці шырока практыкаваў прыпіску (звычайна без указання тэрміну) дзяржаўных сялян да заводаў ці мануфактур на Урале і ў Сібіры.
Фармальна сяляне заставаліся ўласнасцю дзяржавы, але прадпрымальнікі эксплуатавалі і каралі іх як сваіх прыгонных. Цяжкае становішча прыпісных сялян выклікала шматлікія паўстанні і ўцёкі. З XVIII ст. ўрад спыніў прыпіску сялян да заводаў. У пачатку XIX ст. прыпісныя сяляне пад назвай «неадменных работнікаў» увайшлі ў катэгорыю пасэсійных сялян, скасаваную ў 1861—1863 гг. пасля сялянскай рэформы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беловинский, Л. В. Приписные крестьяне // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — 784 с.: ил. с. — С. 534. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Панкратова, А. М. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.) / А. М. Панкратова; АН СССР, Отделение истории. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 491 с.
- Прыпісныя сяляне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 75.