Даўжыня 3—4 см, цела амаль празрыстае, серабрыстае. За жабернай накрыўкай на ім невялікая цёмная пляма, пасярэдзіне спіннога і анальнага плаўнікоў чорныя плямы з белаватай аблямоўкай. Хваставы плаўнік аранжавы, брушныя — празрыстыя, з белай аблямоўкай спераду.
Прыстэла//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.