Прысівашская нізіна
Прысівашская нізіна | |
---|---|
Размяшчэнне | Крым |
Прысівашская нізіна (укр.: Присиваська низовина) — частка Паўночна-Крымскай раўніны, знаходзіцца на поўначы Крыма[1].
Цягнецца ад Перакопскага перашыйка, уздоўж заліва Сіваш да Керчанскага перашыйка, на поўдні пераходзіць у Цэнтральнакрымскую раўніну. Вышыня да 50 м.
Паверхня выраўнаваная, плоская, з асобнымі лагчынамі і неглыбокімі балкамі. Для яе характэрна значная рассечанасць узбярэжжа Сіваша (Краснае возера, Айгульскае возера, Кірлеуцкае возера і інш.). Вялікія нізінныя ўчасткі перыядычна перасыхаюць і пакрываюцца саляной скарынкай.
Пераважаюць цёмна-каштанавыя, лугава-каштанавыя глебы з саланчакамі і саланцамі. Пашырана кавыльна-тыпчакова-палынная і тыпчакова-палынная стэпавая, а таксама палынная і салянкава-сарсазанавая паўпустынная расліннасць.
Для арашэння зямель пракладзены Паўночна-Крымскі канал.
Заліў Сіваш | Сажалка ў лагчыне | Ландшафт нізіны | Айгульскае возера |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузнецов О. Г. Присиваська низовина // Географічна енциклопедія України: в 3 т. / Редкол.: А. М. Маринич и др. — Т. 3. — К.: Українська радянська енциклопедія, 1993. — ISBN 5-88500-015-8. (укр.)