Прэзідэнты Сусветнай эсперанта-асацыяцыі
Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (эспер.: Universala Esperanto-Asocio, UEA) з’яўляецца выбіраемым кіраўніком асацыяцыі, які кіруе дзейнасцю Праўлення асацыяцыі (эспер.: Estraro). Пасля стварэння UEA у 1908 годзе першым яе прэзідэнтам стаў брытанскі эсперантыст Гаральд Балінгброк Мудзі.
Да 1920 года прэзідэнт UEA кіраваў Цэнтральным камітэтам (Komitato) асацыяцыі, паколькі да 1920 года не было падзелу функцый паміж UEA і Komitato. Пасля расколу эсперанта-руху ў 1936 годзе была створана альтэрнатыўная UEA арганізацыя — Міжнародная эсперанта-ліга са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, і да 1947 года паралельна існавалі «жэнеўская UEA» са сваім прэзідэнтам і «Міжнародная эсперанта-ліга» — са сваім. Адзіным чалавекам, які ўзначальваў абедзве гэтыя арганізацыі, быў Луі Басцьен.
Пасля аб’яднання гэтых дзвюх арганізацый у 1947 годзе была створана новая UEA, статут якой па-ранейшаму прадугледжваў пасаду прэзідэнта. У 1955 годзе Іва Лапена прапанаваў звесці абавязкі прэзідэнта асацыяцыі ў асноўным да прадстаўнічых функцый, у той час як генеральны сакратар (дырэктар) асацыяцыі быў павінен выконваць паўсядзённыя абавязкі, але гэтая сістэма дзейнічала толькі ў той час, калі Лапена сам быў генеральным сакратаром (1955—1964).
Ніжэй прыведзены спіс прэзідэнтаў UEA за ўсю гісторыю яе існавання.
Швейцарскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]- 1908—1916: Гаральд Балінгброк Мудзі (Вялікабрытанія)
- 1916—1919: (вакантна)
- 1919—1920: Гектар Ходлер (Швейцарыя)
- 1920—1924: Эдуард Штэтлер (Швейцарыя)
- 1924—1928: Эдмон Прыва (Швейцарыя)
- 1928—1934: Эдуард Штэтлер (Швейцарыя)
- 1934—1936: Луі Басцьен (Францыя)
- 1936—1941: Карл Макс Лінігер (Швейцарыя)
- 1941—1947: Ханс Герман Кюрнштайер (Швейцарыя)
Брытанскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]- 1936—1947 (Міжнародная эсперанта-ліга): Луі Басцьен
- 1947—1956: Эрнфрыд Мальмгрэн (Швецыя)
Галандскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]- 1956—1960: Джорджа Канута (Італія)
- 1960—1962: Гары Холмс, выконваў абавязкі прэзідэнта (Вялікабрытанія)
- 1962—1964: Хідэа Ягі (Японія)
- 1964—1964: Гары Холмс, выконваў абавязкі прэзідэнта (Вялікабрытанія)
- 1964—1974: Іва Лапена (Вялікабрытанія)
- 1974—1980: Хэмфры Тонкін (ЗША)
- 1980—1986: Грэгары Мартэнс (Бельгія)
- 1986—1989: Хэмфры Тонкін (ЗША)
- 1989—1995: Джон Уэлс
- 1995—1998: Лі Чон Ён (Рэспубліка Карэя)
- 1998—2001: Кепел Эндэрбі (Аўстралія)
- 2001—2007: Рэната Карсэці (Італія)
- 2007—2013: Прабал Дасгупта (Індыя)
- 2013—2019: Марк Фетэс (Канада)
- 2019—бягучы момант: Дункан Чартэрс (Вялікабрытанія)
Ганаровыя прэзідэнты
[правіць | правіць зыходнік]Званне ганаровага прэзідэнта Сусветнай асацыяцыі эсперанта было нададзена людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у стварэнне і развіццё эсперанта-руху ў свеце:
- Людвіг Лазар Заменгоф, 1907—1917
- Эдуард Штэтлер, 1924—1940
- Луі Басцьен, 1947—1961
- Ханс Герман Кюрнштайер, 1947—1968
- Эдмон Прыва, 1951—1962
- Эрнфрыд Мальмгрэн, 1962—1970
- Гары Холмс, 1964—1974
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Сусветнай асацыяцыі эсперанта Архівавана 18 верасня 2012. (эсп.)
- Ĝenerala regularo(недаступная спасылка) (эсп.)