Гектар Ходлер
Гектар Ходлер | |
---|---|
ням.: Hector Hodler | |
| |
Род дзейнасці | журналіст, дзеяч эсперанта-руху |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1920 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швейцарыя |
Бацька | Фердынанд Ходлер |
Маці | Augustine Dupin[d][3] |
Жонка | Emilie Hodler-Ruch[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гектар Ходлер (Гектар Годлер) (ням.: Hector Hodler; 1 кастрычніка 1887, Жэнева — 31 сакавіка 1920, Лезен) — швейцарскі эсперантыст, які аказаў вялікі ўплыў на ранні эсперанта-рух.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ходлер быў сынам швейцарскага мастака Фердынанда Ходлера, які пасля перыяду беднаты раптам стаў вельмі забяспечаным чалавекам. Ва ўзросце 16 гадоў Гектар Ходлер разам са сваім аднакласнікам Эдмонам Прыва вывучылі эсперанта і неўзабаве заснавалі клуб і часопіс Малады эсперантыст . Школьная лава была іх рэдакцыйным офісам пяць гадоў, цягам якіх яны кіравалі вытворчасцю часопіса, яго рассыланнем і адказвалі на допіс. Крыху пазней яны пазнаёміліся з мовамі неўтраль і болак , каб самастойна пераканацца, ці была эсперанта сапраўды «лепшай» міжнароднай мовай. Апроч часопіса «Малады эсперантыст», Халер пісаў артыкулы для часопіса Tra La Mondo (Вакол свету) і пераклаў папулярную навэлу «Поль і Віржыні» Ж.-А. Бернардына дэ Сэн-П’ера (1905).
У 1906 годзе, калі праходзіў 2-гі сусветны кангрэс эсперантыстаў, ён убачыў у арганізацыйных прапановах Тэафіля Русо і Альфонса Карлеса шанец для консулаў эсперанта (эспер.: konsuloj) рэалізаваць яго план па арганізацыі ўзаемадапамогі сярод людзей добрай волі. Гэта было зародкам Сусветнай асацыяцыі эсперанта (эспер.: Universala Esperanto Asocio, UEA), сузаснавальнікам якой Ходлер пасля стаў.
Зноскі
- ↑ а б Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
- ↑ Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevois — Genève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2
- ↑ https://www.bilan.ch/opinions/etienne-dumont/un-livre-a-paru-sur-hector-hodler-le-fils-de-qui-voulait-propager-lesperanto Праверана 21 лютага 2021.